Але, на жаль, вельмі часта ён гэтай магчымасцю не карыстаецца і ў выніку паводзіць сябе не як свіння, пацук/і інш., а як злы, крывадушны, беспрынцыповы і брыдкі...
чалавек.
З маленькай літары.
І "чалавек" для Чалавека — найгоршая абраза.
Але, на жаль, вельмі часта ён гэтай магчымасцю не карыстаецца і ў выніку паводзіць сябе не як свіння, пацук/і інш., а як злы, крывадушны, беспрынцыповы і брыдкі...
чалавек.
З маленькай літары.
І "чалавек" для Чалавека — найгоршая абраза.
І я лічу, што ў гэтым іх сапраўдная шчырасць, хаця, яны самі гэтага не разумеюць і нават пра гэта не задумваюцца.
У чалавека ж ёсць магчымасць разважаць, рабіць высновы. Ён можа аналізаваць розныя сітуацыі і вырашаць, як сябе павесці ў розных абставінах.
...каб потым пры першым жа зручным выпадку ў гэтую душу плюнуць. Яны не скарыстаюцца табой свядома (як гэта можа чалавек), каб зрабіць сваё жыццё больш зручным для сябе. Яны не хаваюць перад табой свой бруд, не хлусяць і не спрабуюць паказацца "не такімі", яны агулам не спрабуюць КАЗАЦЦА.
28.04.2025 11:04 — 👍 0 🔁 0 💬 1 📌 0
Зразумела для сябе, што мне не падабаецца параўнанне людзей з жывёламі: свіння, пацук, сабака... Я шмат разоў чытала, чула пра гэта, і часам у пэўных выпадках нават сама так лічыла.
Але не, людзі не "свінні", не "пацукі" і не "сабакі".
Пацукі, свінні і сабакі не ўсунуцца наўмысна табе ў душу,
Дзякуй ❤️🩹🫂
16.03.2025 08:03 — 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0Дзякуй 🫂❤️🩹
16.03.2025 08:03 — 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0
У мяне тут з сарказмам неяк запыталіся: "Дык, а ў цябе што, здарылася нешта, што ты тАкАя?"
Так, здарылася.
Я, напрыклад.
Не спраўляюся сама з сабой.
Няма сіл.
Дзякуй! ❤️🩹
11.02.2025 07:08 — 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0
Сёння мне асабліва пашчасціла: ён быў другім вось такім ёлупням за паўгадзіны.
Добра, што я на заспакаяльным. Здаецца, працуе
"Ты! Очкастая! Коньячку мне, на*уй, дай. 200 грам. Што, бл*яць, абасралісь, на*уй, думалі, плаціць вам буду? Ладна, заплачу. Ыгы-ыг-ы. Што, б*яць, смотріш, ты... ?)))))))"
Або адна з гісторый прадавачкі 🥰
у мяне ўсё добра 👌
Трэба нам не мышак лавіць, а сапраўдных пацукоў, якія прымаюць важныя рашэнні за спінамі напарніц.
04.02.2025 07:28 — 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0Актуальнае пытанне на сённяшні вечар: як не зжэрці ўвесь суп з кіслай капусты за адзін раз
04.01.2025 17:55 — 👍 3 🔁 0 💬 0 📌 0Дагэтуль актуальна 😈
04.01.2025 17:51 — 👍 1 🔁 0 💬 0 📌 0Дагэтуль актуальна.
04.01.2025 17:45 — 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 02025: не змыла
04.01.2025 17:43 — 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0
Паглядзелі толькі што "Мост у Тэрабітыю".
Я, як заўсёды, ледзь не выю ў галасіну.
Крылаты плача, але ціха і амаль незаўважна.
Сын на балючых момантах паварочваецца да нас спінай...
А калі фільм скончыўся, ўвесь заліўся слязамі.
Маю душу проста раздзярбанілі...
Воооой, у нас увесь твой ютуб у планах! І, магчыма, Крылаты ўжо і паглядзеў 😁
Той выпадак, калі можна знайсці ў цябе ўсё, што толькі можа зацікавіць, і не важна, ці табе 11, ці 31 😂❤️
Кахаць — гэта калі твой каханы каханы глядзіць @vozhyk.bsky.social і рагоча ў галасінушку, а ты рагочаш праз тое, што ён рагоча і праз тое, што ведаеш, што з Вожыкам не рагатаць — не рэальна.
24.04.2024 17:59 — 👍 4 🔁 0 💬 1 📌 0
Ну, і, вядома нататнікі. Мае будучыя сонныя дзённікі ✨🌙
Можна больш не хвалявацца, што мне не хопіць месца для сонных нататак :)
Яны максімальна ўтульныя, цёплыя і лямпавыя, і тут дакладна не толькі любоў, але і натхненне — з першага позірку ❤️🔥
У пакоі сына знайшла сваё прыстанне цудоўная "Кусь-Кусяндра". Сама яшчэ не чытала, толькі зазірнула на старонку-другую і гэтага хапіла, каб выклікаць у мяне трошкі хвалявальныя, але прыемныя пачуцці. Зразумела, што мая "Кусяндра" вырываецца часцей, чым трэба...
30.03.2024 13:34 — 👍 1 🔁 0 💬 1 📌 0Сваю "Ладдзю роспачы" схапіла, як аказалася, у апошні момант — як толькі я зрабіла заказ, яна адразу знікла з наяўнасці на складзе. Абажаю такія моманты, бо пачынаеш думаць, што кніга чакала менавіта ЦЯБЕ. Не магу апісаць словамі наколькі прыгожае выданне. Чаго варта адна толькі вокладка... 💔
30.03.2024 13:32 — 👍 1 🔁 0 💬 1 📌 0
Таму, каб новым сябрам было камфортна, яны нейкі час знаходзяцца ў вольным доступе, каб, калі я ўкладвалася спаць і прачыналася раніцай — яны адразу ж траплялі мне на вочы :)
Тое ж самае адбываецца і з нататнікамі 😁
Сёння на стале ў мяне новая кніга і пара блакнотаў, якія звыкаюцца з абстаноўкай.
У 31 год адзінае, што мяне спыняе рабіць так — гэта страх, што я магу зламаць вокладку або кніга памнецца (але галоўнае ☝️ — яна можа задыхнуцца, бо ўсё ж такі пад падушкай няма свежага паветра 🤷♀️ (тут мы з сынам вельмі падобныя 😂)).
30.03.2024 13:29 — 👍 1 🔁 0 💬 1 📌 0У дзяцінстве кожную новую кнігу я ўкладвала "спаць" побач з сабой. Я накрывала яе коўдрай або хавала пад падушку, бо мне здавалася, што нельга пакідаць яе адну ў шуфлядцы або на паліцы ў шафе ў незнаёмым доме — ёй жа, зразумела, будзе самотна, холадна і страшна 🥺😭
30.03.2024 13:27 — 👍 5 🔁 0 💬 1 📌 0Вялічэзная мыш з дзіўным носам йшла па траве, пранізаная сланечнікавымі стрыжнямі. Сонцападобная расліна - жахлівая халера - палала атрутнымі пялёсткамі, ажне забалела вачам.
09.02.2024 18:39 — 👍 15 🔁 2 💬 0 📌 0
Крылаты насмажыў дранікаў.
Кажу, што наелася так, што ажно цяжка дыхаць.
Сышліся на тым, што калі пасля дранікаў дыхаць не цяжка, то тое былі нейкія не правільныя дранікі 😂