Мікітка's Avatar

Мікітка

@mikitka.bsky.social

Сцэнарыст, каміксіст, жартаўнік, мігрант. Улюблены занятак: спрабаваць выжыць у чарадзе бясконцых крызісаў.

94 Followers  |  88 Following  |  112 Posts  |  Joined: 23.09.2023
Posts Following

Posts by Мікітка (@mikitka.bsky.social)

Post image

Адбываецца праслухоўка працоўнага сазвону.

28.01.2025 10:18 — 👍 7    🔁 0    💬 0    📌 0

Сяджу тут, лаюся ў пустэчу, што мой пачак вітамінаў усё ніяк ня даставяць, а потым як разумею...

Хвалявацца за таблеткі...

Am I дзед?..

09.01.2025 10:32 — 👍 9    🔁 0    💬 1    📌 0

Пакуль быў адзін сеанс, цяжка апісаць і даць ацэнку (хоць мне ў цэлым і спадабалася).

Яно такое хутчэй пра асабістую адказнасць, што ўсё што адбываецца - твая адказнасць. Пра пошук свайго я: хто ты, якая ў цябе ідэнтычнасць/ідэнтычнасці, чаго ты хочаш. Мне так тлумачылі, калі раілі.

08.12.2024 09:09 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Споўнілася 30 год.

Першы дзень: "Ну, нічога не памянялася! Чаму ўсе кажуць, што ты прам адразу ў старога ператвараешся?".

Другі дзень: Купляеш новую, больш ёмістую таблетніцу.

08.12.2024 09:07 — 👍 6    🔁 0    💬 0    📌 0

- 5 снежня мне спаўняецца 30 год.
- 7 снежня ў мяне першы сеанс з экзістэнцыйным псіхолагам.

СТРАЛЯЮ НА АПЯРЭДЖАННЕ

01.12.2024 14:12 — 👍 12    🔁 0    💬 2    📌 0
Post image

sakurasaurus pixelarteri

[ #pixelart #artpost #dinosaur ]

21.11.2024 17:39 — 👍 11    🔁 1    💬 0    📌 0

Я пачаў рабіць коміксы толькі пасля таго, як мяне ўжо пачало натуральна ванітаваць ад аб'ёмаў прачытанага.

У нейкі момант я чытаў па 40-50 сінглаў у дзень - і нават тады я ня да канца разумеў "мовы комікса". Але ўжо хоць трохі ўяўляў, як на ей "гаварыць".

18.11.2024 21:46 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0

Сур'ёзна - гэта першая і самая галоўная рада, якую я даю на пытанне "Як пачаць рабіць коміксы?".

18.11.2024 21:46 — 👍 9    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Гэта я ўчора на фэсце "Pradmova" пра беларускія коміксы апавядаю.

Сёння ўжо дома і працую гэтую вашу працу.

18.11.2024 13:40 — 👍 24    🔁 2    💬 0    📌 0
Post image

Паглядзеў надоечы "Мегалопаліс".

Не магу прыдумаць лепшага апісання, чым "яшчэ адзін фільм пра Бэтмана ад Джоэля Шумахера". Рэальна, быццам гратэскавы супергеройскі кітч 80-ых паглядзеў.

(мне спадабалася)

11.11.2024 19:52 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0
Join the Xутарскія Забаўкі Discord Server! Check out the Xутарскія Забаўкі community on Discord - hang out with 1 other members and enjoy free voice and text chat.

Так, вы меня не пыталі, но я зрабіў діскорд сэрвер. Магчыма, калі-небудзь, яно зможа ператварыцца ў камьюніці беларускіх індзі распрацоўшчыкаў, а таксама людзей хто любіць гуляць у зробленныя імі гульні. Аднак зараз, гэта можа быць проста месцам знаемстваў. Калі цікава, то завітвайце.

09.11.2024 21:45 — 👍 9    🔁 4    💬 2    📌 0
Post image Post image

А што гэта, зноў у Блюскай варта пісаць ці што?

У такім разе, пачытайце коміксы, якія я паспеў зрабіць разам з файным мастаком Стасам Зелень для А1.

На фота першы выпуск, а па спасылцы ужо можна анлайн прачытаць два нумары: www.a1.by/be/company/k...

#фрэймыбаблы #белкомікс

05.11.2024 12:50 — 👍 10    🔁 0    💬 1    📌 0

Праходжу гульню пра экалагічную катастрофу (Submerged: Hidden Depths), паралельна слухаю эка-падкаст "Ещё теплее" - і адчуваю ўсё большую няўпэўненасць у заўтрашнім дне.

Вечаруйце суботы (не)правільна.

02.03.2024 21:43 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

З днём роднай мовы 🩷

21.02.2024 10:16 — 👍 18    🔁 4    💬 0    📌 0

Халера, у мяне ўва ўсіх словах ёсць літара "р". Я што, латэнтны ненавіснік картавых...

21.02.2024 08:15 — 👍 5    🔁 0    💬 1    📌 0

У Дзень Роднай Мовы хачу падзяліцца словамі, якія мне без прычыны падабаюцца і іх проста прыемна "катаць на языке", як той казаў:

- Марнатраўны;
- Пстрычка;
- Шпалеры;
- Гарэза;
- Прышпіл;
- Швэдар;
- Гарбатка;
- Кранальны;
- Пачвара.

Дзяліцеся і вы сваімі ўлюблёнымі словамі! Усіх са святам!

21.02.2024 08:14 — 👍 12    🔁 0    💬 2    📌 0

Каб не трапіць у сітуацыю аля "Носіш майку рок-гурта? Назаві тры песні!", сяджу тут і чытаю пра Францішку Уршулю Радзівіл.

У звязку з гэтым, хачу сказаць, што шоперы ў ByProsvet проста шыкоўныя: byprosvet.org/product/8335...

18.02.2024 21:18 — 👍 4    🔁 0    💬 0    📌 0

Пашчасціла напісаць пару гісторый для зіна з велізарнай колькасцю афігенных і разнастайных мастачак і мастакоў.

Усім настойліва рэкамендую!

18.02.2024 21:12 — 👍 4    🔁 1    💬 0    📌 0

Купіў скрэтч-карту "100 must see месцаў у Польшчы".

Зараз дакладна ведаю, чым буду займацца ў момант чакання новага ДНЖ.

13.02.2024 18:48 — 👍 8    🔁 0    💬 0    📌 0

Я вось тут забраў: elib.grsu.by/doc/174

13.02.2024 09:44 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Знайшоў чытво на вечар.

(спасылка на ПДФ ёсць, калі раптам каму таксама спатрэбіцца)

12.02.2024 20:09 — 👍 10    🔁 0    💬 1    📌 0

Не ведаю наконт "Мамы", неяк не заўважыў падабенстваў і паралеляў.

Але серыял і праўда прышпільны, вельмі добры, лёгкі сцёб над супергероікай і ўсімі яе клішэ.

12.02.2024 14:41 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Настрой: вярнуць (і вярнуцца) у такі ўжо міфічны і далёкі 2018-ы. Таму і #фрэймыбаблы сёння адпаведныя.

Жэня К. і Міша Самусенка. Гісторыя "Слухай" са зборніка коміксаў "Легенды дрымучага лесу". Творчае аб'яднанне "Сучасны комікс". 2018 год.

#белкомікс

10.02.2024 12:18 — 👍 6    🔁 0    💬 2    📌 0

Поруч з маленькай скрыначкай печыва "FIT&FREE. Без цукру і калорый" у мяне стаіць дзве скрынкі пончыкаў, у якіх з 24 штук засталося 12.

Я намагаўся.

08.02.2024 19:57 — 👍 6    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Я цягам апошняга тыдня:

08.02.2024 12:11 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0

А куды дастаўка цікавіць?

У Мінску яшчэ засталася некаторая колькасць аўтарскіх копій, напрыклад.

01.02.2024 14:39 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Сёння ў рубрыцы "Фрэймы-баблы" рэкламная паўза (ага, так хутка, другім пастом).

Але, вы ж толькі паглядзіце на гэтую наіўна-крэатыўную рэкламу лядоўні "Мінск" з комікса "Пасланцы" ад "Талер комікс" (1992 г.).

Нават злы амерыканскі салдатен зайздросціць!

#фрэймыбаблы #белкомікс

01.02.2024 14:27 — 👍 5    🔁 1    💬 1    📌 0

Пагаджуся з тым, каб рана не працаваць (мы звычайна з 10:00 да 21:00 рабілі рамонт), а вось з "не рабіць па выходных" - даруй, не пагаджуся. Гэта вельмі адчувальна расцягвае ўвесь працэс.

Псіхолаг мяне вучыла ўсё ж асабістыя патрэбы насамперш выконваць :D Ну ў рамках разумнага, само сабою.

28.01.2024 14:08 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Пасля таго, як я пабываў " на тым баку" - больш ніколі не лаюся на суседзяў з рамонтам. Я ведаю, што ім хутчэй цяжэй, чым мне, якому зараз проста "ледзь шумна".

28.01.2024 13:52 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0