Воля's Avatar

Воля

@burkatuha.bsky.social

Навалач у Польшчы, натхняю людзей вакол мяне на трасянку

111 Followers  |  80 Following  |  288 Posts  |  Joined: 29.06.2023  |  1.7381

Latest posts by burkatuha.bsky.social on Bluesky


Было-было) але праз секунду думка - ненене, я нават дзеля беларушчыны не пайду на так гемарой😁

20.03.2025 08:58 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Preview
Inclusion of Belarusian as a System Language on iOS Devices [EN] Millions of Belarusian speakers around the world are currently impacted by the absence of the Belarusian language as a system language on iOS devices. This limitation not only hinders their ab...

Паспрабуем яшчэ раз sign.moveon.org/petitions/in...

04.03.2025 06:12 — 👍 6    🔁 1    💬 0    📌 0

Да ладна пералёты, ужо было падлічана колькі грошай будзе страчана з ВУП, калі ўсіх мігрантаў дэпартаваць) наколькі помню, там было да ху я

24.01.2025 16:02 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

На якой-небудзь вежы з прыгожым відам

24.01.2025 07:54 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

Я б не сказала што ён трэццясортны, але зроблены ў такім стылі) driveaway dolls

16.12.2024 10:51 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Каментар пад кліпам Пятлі прыхільнасці. Напэўна, штосьці здарылася

06.12.2024 21:10 — 👍 9    🔁 0    💬 0    📌 0

Але ж вы хутка справіліся👏🏻

02.12.2024 21:41 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Знайдзіце другога ката

02.12.2024 21:10 — 👍 7    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Здаецца, Наша Ніва не ў курсе пра doge coin...

22.11.2024 21:28 — 👍 7    🔁 0    💬 0    📌 0

То бок арабы дрэнныя, бо не цярпімыя да іншаверцаў, таму мы таксама не будзем талерантныя да мусульман?:) Падстаўляць шчаку - гэта па-хрысціянску, а вы прапануеце вока за вока, што як раз раўняе вас з радыкаламі. Кола замкнулася)

22.11.2024 08:37 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Класная прапанова - цэламу народу сказаць "вы нам не падабаецеся, працуйце над рэпутацыяй". І беларусам так можна сказаць, бо з нашай тэрыторыі ракеты пускаюць, а вы і я нічога з гэтым зрабіць не можам. Цярпілы, значыць? Агрэсары? Раз уж мы абагульняем тут

21.11.2024 20:08 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

Дзе доказы, што мігранты больш "злачынныя", чым насельніцтва краіны іх імміграцыі?

21.11.2024 18:36 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

То бок людзі могуць рабіць што заўгодна, калі ў сябе ў краіне?) Людзі роўныя, судзіць усіх трэба аднолькава: па законах краіны (калі яны не парушаюць правы чалавека, як у Беларусі). У мігрантаў таксама ёсць правы, і толькі калі ён чыніць злачынства, яго трэба дэпартаваць. А не забараняць міграцыю.

21.11.2024 18:35 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Ці фотку з беларускага пратэста трэба для вас шукаць дзе машыну перакулілі?)

21.11.2024 09:23 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

А французы не перакульваюць машыны калі пратэстуюць?)

21.11.2024 09:22 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

Усё, што радыкальна - дрэнна. Я б і побач з радыкальнымі польскімі нацыяналістамі не хацела жыць) але я не магу пагадзіцца, што большасць мігрантаў - радыкалы ці проста праблематычныя. Розныя культуры != дрэнна. Гэта проста вынік глабалізацыі.

21.11.2024 07:10 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Я згодная, што ў некаторых краінах дэбільныя законы, па якіх мігрантам больш выгадна жыць на дзяржаўных выплатах, чым працаваць, але гэта праблема не мігрантаў, а законаў.

20.11.2024 18:04 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Вельмі цікавая статыстыка, я таксама магу ў гэтую гульню пагуляць. Магу яшчэ пашукаць статыстыку пра тое, як мігранты выгадныя эканоміцы, улічваючы старэнне насельніцтва ў Еўропе. Калі трэба прымаць толькі "людзей блізкіх культурна", так чаго ўсе не задаволеныя расейцамі ў Беларусі?)

20.11.2024 18:02 — 👍 1    🔁 0    💬 2    📌 0

Карыстаецца водпускам у 26 працоўных дзён? Знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку год і даўжэй?
Напэўна хочуць як у ЗША, дзе за кожны чых у кабінеце доктара трэба плаціць 500$

20.11.2024 08:34 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0

А пра пост-савецкія краіны ёсць стэрэатып, што мы кожны дзень водку п‘ем, а ў Беларусі бульбай закусваем, так і што, п‘яце?
Пра "левацтва" таксама смешна. Колькі з тых "правакоў", зараз атрымлівае ад дзяржавы 800 злотых на кожнага дзіцёнка?

20.11.2024 08:34 — 👍 3    🔁 0    💬 1    📌 0

А вось той, цёмненькі, дрэнны мігрант, ён прыехаў на дзіравай лодцы ў Іспанію, каб на дзяржаўных выплатах сядзець, і ўвогуле вось-вось падарве нас усіх бомбай!!! Абажаю гэтыя падвойныя стандарты.

20.11.2024 08:34 — 👍 6    🔁 0    💬 2    📌 0

А што вам мусульмане ў Еўропе зрабілі? Дакладна як і вы, па эканамічных ці палітычных прычынах прыехалі ў ЕС? Вось я добры мігрант, беласкуры; я бег праз лясы, таму што ў нас у турмах людзі паміраюць, і я не хачу сядзець у камеры 3-18 гадоў з хлоркай на падлозе і без лекаў за сцяг БНР на балконе.

20.11.2024 08:33 — 👍 5    🔁 0    💬 1    📌 0

Чытаю апытанкі на dzikpic, чаму людзі выбралі Польшчу: "неіспорченная левакамі страна, мало мусульман". Ёсць уражанне, што гэтыя людзі засталіся ў каменным веку, калі кожны чалавек з іншага племені быў пагрозай. Калі ў Турцыю едзеце, вам мусульмане не замінаюць?

20.11.2024 08:32 — 👍 16    🔁 0    💬 2    📌 0

А ну і трэцяя прычына - яшчэ занадта рана, пачакай, Воля, месяцок)))))

19.11.2024 21:15 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Гэты лістапад не загнаў мяне ў дэпрэсію. Патэнцыйныя прычыны бачу 2: альбо адбіваюцца рэгулярныя паходы ў мацоўню цягам 10 месяцаў, альбо стрэс ад пошукаў кватэры ў Кракаве не дае мне засумаваць.

19.11.2024 21:15 — 👍 4    🔁 0    💬 2    📌 0

Я ламаю ўсе эджайл-запаведзі, бо яшчэ не даела ўсе шакаладкі ад мамы з Беларусі, але ўжо купіла сабе марцыпан і жую кіндэр. Дай вам бог, каб на вашых праектах бэклог не назапашваўся, амінь.

18.06.2024 13:01 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0

Інтэрв‘юер: як вы мераеце рэзультаты сваёй працы (Скрам майстаркі)?
Я: пры працы з матывацыяй супрацоўніка і карэкцыі працэсаў расце прадукцыйнасць камандная і індывідуальная, якую мы вымяраем у сторі пойнтах.
І: нам не падабаецца, што вы мераеце індывідуальную прадукцыйнасць, мы вас не бяром. 🙄🤔

11.04.2024 08:40 — 👍 4    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image Post image

Адзін і той жа стваральнік, наколькі я бачу)

05.04.2024 19:36 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Я скажу, што выглядаюць добра. І практычныя!

04.04.2024 07:28 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Вена, Парыж і Лондан. Абажаю музеі❤️ ну і проста вайб вялікіх гарадоў

26.03.2024 15:22 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

@burkatuha is following 18 prominent accounts