Актыўна-агрэсіўная's Avatar

Актыўна-агрэсіўная

@mimiliuk.bsky.social

Засланы беларускі казачок у англічанцы | Belarusian in the UK

203 Followers  |  140 Following  |  1,283 Posts  |  Joined: 11.08.2023
Posts Following

Posts by Актыўна-агрэсіўная (@mimiliuk.bsky.social)

Post image

У Лондане -5, тыгры палююць на цацачных рыбаў выключна з-пад пледзіка ❄️ #котаўторак

06.01.2026 19:30 — 👍 9    🔁 0    💬 0    📌 0

Ну я пакуль спрабую ісці далей і захоўвацца рукамі кожныя 10 хвілін 😅
Можа адпусціць, халера яго ведае, бо я вельмі хацела пагуляць, і яна выглядае крута. Але я такіх праблемаў з гульнямі не лавіла мо год 10 ужо, бесіць неверагодна

01.01.2026 19:04 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

Мне пляваць на чужыя кінкі, падабаецца вам плаціць грошы за свае пакуты - на здароўе, мне не надта.

01.01.2026 18:46 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Ну пачытайце форумы ці рэдзіт, там гісторый вагон, як людзі па 60 гадзін прагрэсу гублялі, я таму і не ставіла так доўга. Думала, што з 100500 патчам стабілізавалі, а вось не 🤷🏻‍♀️
Напэўна, мне не пашанцавала з канфігурацыяй кампа, але гэта не апраўданне ад слова зусім

01.01.2026 18:37 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

6 гадзін, 3 краша падчас катсцэнаў і боек, і купа багаў, 1 з іх амаль выклікаў у мяне эпілепсію. Гульні 2 года. Як можна быць настолькі рукасракімі і прадаваць такое ў 2к26 (з нг дрч! 🥳) - у галаве не ўкладваецца
Калі што, праблема не ў жалезе, яна ў мяне лятае на максімалках. Калі не крышыцца 🫠

01.01.2026 16:56 — 👍 0    🔁 0    💬 2    📌 0

Зараз будзе люты хот тэйк, але скажыце мне недалёкай, якім чынам bg3 назбірала столькі ўзнагарод і так усім падабаецца? Магчыма, у мяне праф дэфармацыя, але браць 50 фунтаў за настолькі забагаваную фігню - тупа крадзеж. Я так хачу палюбіць гэтую гульню, і яна настолькі гаўно, што хочацца плакаць😭

01.01.2026 16:56 — 👍 2    🔁 0    💬 2    📌 0
Post image

#котаўторак перадсвяточны. Прызапашвае сілы, каб дапамагаць рэзаць салаты і красці са стала чырвоную рыбу 😺

30.12.2025 21:12 — 👍 9    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image Post image Post image

Але агулам, гэта быў цудоўны трып у цудоўнае месца з неперадавальным вайбам нейкай сярэднявечнай казкі. Туманныя ўсходы і ружовыя захады над гарамі, крыштальныя азёры, у якіх адбіваецца кожная дэталь, руды пажухлы верас і трава на пагорках - усё гэта неверагодна драматычна і прыгожа ❤️

27.12.2025 18:52 — 👍 8    🔁 0    💬 1    📌 0
Video thumbnail

Парачка новых урокаў жыцця для пачынаючых хадуноў, тыпу мяне: не апранаць у горы ўзімку белыя рэчы, купіць палкі і не скакаць нікуды з разбегу. Можаце самі здагадацца па першым фота гэтага трэда, як дакладна я даведалася пра гэтыя правілы 😁 Звычайны стан глебы на вышыні можна пачуць у гэтым відэа 🙃

27.12.2025 18:52 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0
Video thumbnail

Трэйлаў многа, як і пікаў вакол, з традыцыйнымі паўночна-брытанскімі пейзажамі: пагоркі, верас, горныя рэчкі, азёры і вадаспады 🥰 Максімальна кайфова некалькі дзён пашпацыравала і накруціла 30+ км з максімальным пад'ёмам/спускам на 550м. Віды - 🔥

27.12.2025 18:52 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image Post image Post image

Вёсачка ціхая, вельмі прыгожая, але ў ёй ёсць усё, што можа спатрэбіцца выгаралай айцішніцы: гатэльчыкі, кафэ, крамы і аўтобусы, якія катаюць па парку за 3 фунты з носа. Праўда, асабліва я не каталася, трэйлы да пікаў, азёраў і да пячоры ідуць наўпрост з вёскі

27.12.2025 18:52 — 👍 4    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Пад Раство моцна хацелася з'ехаць з горада на прыроду, і каб з гарамі, і каб з возерам, і каб не ляцець на самалёце. Хвала багам і хуткім цягнікам, выбраць было з чаго, паехала ў Lake District. Гэта нац парк на поўначы Англіі на мяжы з Шатландыяй. Спынілася ў вёсцы Grasmere, яна вось там, унізе ☺️

27.12.2025 18:52 — 👍 4    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Лічу, Гугл фота ідэальна падабраў абгортку для альбома пра маю апошнюю паездку 😁
Каму цікава, ніжэй будзе трошачкі пра тое, куды ездзіла, навошта, і як яно ўсё прайшло 🧵

27.12.2025 18:52 — 👍 10    🔁 0    💬 1    📌 0

Гэтыя быццам добра выхаваныя 🙂 А ў Шатландыі пухнатыя Хайлэнды натуральна што шчанюкі дурнаватыя, лезлі праз плот у турыстаў нішцякі красці і цалавацца 😁
Кароўкі класныя

23.12.2025 16:02 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Дзеля гэтага віда Рытуля караскалася на 500 метраў уверх, і правалілася па калена ў балота (так, як высветлілася, у гарах яны таксама ёсць) 🐸
Ехала за рэлаксовымі шпацырамі каля возера пад сняжком, а адчуваю сябе Бэрам Грылзам. Але ж, зараза, прыгожа 🙂

23.12.2025 16:00 — 👍 8    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

У гэты #котаўторак паказваю вам мясцовых катоў. Яны пухнатыя, ласцяцца, ліжуць рукі і падазрона заліпаюць у адну кропку быццам бачаць прывідаў. Мяўкаюць толькі трохі дзіўнавата... 🤔

23.12.2025 08:17 — 👍 11    🔁 0    💬 1    📌 0
Video thumbnail

Калі мяне зараз спытаць, дзе з 4 краін у UK прырода найпрыгажэйшая, я не ведаю, што адказаць, бо гэта як спытаць, каго любіш больш, маму ці тату
Поўнач Англіі мяне пакарыла, вось у гэтай кропцы я амаль заплакала ад шчасця і эмоцый
Ніякая камера не перадасць гэты вайб, проста паверце, тут магічна 🥹

22.12.2025 15:43 — 👍 9    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image Post image Post image Post image

У Камбрыі, дзе я вырашыла пакараскацца ў гэты раз, як і ўсюды ў гарах у UK, вельмі многа авечак. Але толькі тут жывуць авечкі пароды Herdwick. Яны бясконца мілыя і робяць смешныя твары, калі падыходзіш бліжэй
Вось вам падборка гэтых бубак, спадзяюся, зробяць вашую раніцу трошачкі пазітыўней 🤗

22.12.2025 08:33 — 👍 12    🔁 0    💬 0    📌 0

Ну ты ў прынцыпе пералічыў усе магчымыя месцы, акрамя аднаго, так што здагадацца цяпер будзе не складана 🙃

21.12.2025 16:06 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Не тое і не тое 🙂

21.12.2025 15:32 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Паехала на поўнач у горы за снегам пад Раство. Снег не знайшла, але знайшла абсалютна чароўныя віды 🥰

21.12.2025 15:05 — 👍 15    🔁 0    💬 3    📌 0
Post image

Хто рана ўстае, той ранішнюю кавусю п'е вось з такім ачмурэнным відам ☺️
Вітаначкі, кацяняты, спадзяюся, у вас ўсіх тут усё добранька 🤗

21.12.2025 09:49 — 👍 13    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Дзяўчынка: просіць тату ці бойфрэнда падарыць ёй дайсан на новы год
Дзяўчына: сама дарыць сабе дайсан
Жанчына: сама дарыць сабе дайсан, але ёсць нюанс 😅

04.12.2025 13:00 — 👍 8    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

У гэты #котаўторак Цігр незадаволены тым, што смачні з адвент календара скураная выдае толькі раз на дзень 😾

02.12.2025 18:19 — 👍 13    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Растане 🥲

26.11.2025 12:18 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

А вось пакажу абавязкова! Яна заўсёды любіла снег, асабліва калі камячкамі, сядзела гадзінамі на падваконні 🥰

25.11.2025 22:40 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Цігру нашапталі, што недзе там на матэрыку, за каналам, нядаўна выпаў снег. А ў яе за акном не выпаў. Кот засумаваў і пайшоў хавацца пад коўдру. Тузае лапкай у сне. Напэўна, ловіць сняжынкі ☺️
#котаўторак

25.11.2025 21:02 — 👍 17    🔁 0    💬 2    📌 0
Preview
a man wearing glasses and a tie is standing in front of a window ALT: a man wearing glasses and a tie is standing in front of a window
09.11.2025 12:33 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Блін, спадзяюся, не заоверсэліла 😁
Цікава будзе параўнаць уражанні пасля)
Але я ўжо пасля праходжання пайшла на рэдзіт і водгукі чытаць, і, здаецца, на адна я ўразілася 🙂

08.11.2025 22:51 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Госпадзі, быццам хтосьці прымушае

08.11.2025 22:26 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0