Каманда распрацоўнікаў “Шаную”'s Avatar

Каманда распрацоўнікаў “Шаную”

@shanuju.bsky.social

Ствараем праграму, каб кожны мог лёгка пачаць размаўляць на беларускай мове Наш сайт: https://www.shanuju.com Спампаваць на Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.shanuju.app&hl=be Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/shanuju

52 Followers  |  4 Following  |  30 Posts  |  Joined: 22.12.2024  |  2.1405

Latest posts by shanuju.bsky.social on Bluesky

Post image

Ужо вывучылі ўвесь посуд, а што туды класці – няясна? Вашай увазе прапануем новую тэму “Прадукты” :)

Калі вы яшчэ не карыстаецеся Шаную, спампаваць на Android можна тут:
play.google.com/store/apps/d...

15.05.2025 19:37 — 👍 6    🔁 2    💬 0    📌 0

Двума ці дзвюма? Табе ці цябе? На двары ці на дварэ?
Словазмяненне часта выклікае пытанні і сумневы, таму мы хочам удасканаліць працу над граматыкай у нашай праграме.
Напішыце, дзе вы робіце памылкі часцей за ўсё. Будзем выпраўляць іх разам :)

28.04.2025 11:13 — 👍 13    🔁 3    💬 4    📌 0

Мы абапіраліся на Інструкцыю па транслітарацыі геаграфічных назваў, актуальную да 2023 года, як на блізкую да традыцыйнай лацінкі, але адаптаваную да школьнага правапісу.

24.04.2025 15:23 — 👍 5    🔁 1    💬 0    📌 0
Video thumbnail

🔥 НОВЫЯ ФУНКЦЫІ “ШАНУЮ” 🔥

Мы выпусцілі вялікае абнаўленне “Шаную”! Дадалі шмат новага: напрыклад, цяпер у праграме можна вывучаць беларускую з выкарыстаннем лацінкі, а таксама паўтараць пройдзены матэрыял. Спампаваць можна тут ⬇️
play.google.com/store/apps/d...

24.04.2025 15:21 — 👍 10    🔁 2    💬 1    📌 0

Вітанкі! У нас з'явіліся профілі ў іншых сацсетках, таму калі рэдка карыстаецеся твітарам, то можаце сачыць за навінамі тут
Тыкток: www.tiktok.com/@shanujuapp
Тэлеграм: t.me/shanuju

08.04.2025 13:14 — 👍 4    🔁 0    💬 0    📌 0
Галоўная старонка сайта

Галоўная старонка сайта

Паралельна з напісаннем новых фіч вырашылі абнавіць дызайн сайта. Заходзьце паглядзець :) www.shanuju.com

06.04.2025 13:47 — 👍 10    🔁 1    💬 1    📌 0

Мы не спыніліся ў распрацоўцы і рэалізоўваем падтрымку беларускай лацінкі — напрыклад, каб вашы замежныя сябры таксама маглі вывучаць беларускую. Чакайце ў наступнай версіі!

27.03.2025 20:37 — 👍 16    🔁 3    💬 0    📌 0

Мы працуем над новымі тэмамі ў праграме. Якую тэму вы б хацелі бачыць наступнай? Можаце прапанаваць свае ідэі ў каментах!

1️⃣ Прадукты
2️⃣ Водпуск
3️⃣ Спорт
4️⃣ Школа

📊 Show results

18.03.2025 15:27 — 👍 5    🔁 3    💬 1    📌 0
Мабільная праграма “Шаную” Спадарожнік на шляху да беларускай мовы

Некаторыя пісалі нам пра праблемы з пацвярджэннем уліковага запісу пры рэгістрацыі. Дзякуем за неабыякавасць і рады паведаміць, што мы выправілі гэты баг! Надалей рэгістрацыя не будзе выклікаць цяжкасцей.
Таксама ў нас з'явілася старонка з частымі пытаннямі: www.shanuju.com/faq

11.03.2025 23:16 — 👍 5    🔁 1    💬 0    📌 0
Preview
Шаную is мабільная праграма

Дзякуй усім, хто карыстаецца праграмай, дзеліцца ёй з сябрамі ці піша нам пра багі! Мы вельмі цэнім вашу падтрымку.
Таксама наш праект можна падтрымаць фінансава. Гэта дапаможа нам пакрыць выдаткі на распрацоўку і хутчэй рэалізоўваць новыя функцыі.

buymeacoffee.com/shanuju

11.03.2025 07:20 — 👍 10    🔁 3    💬 0    📌 1

Мы працуем над iOS версіяй, але цяжка сказаць, калі яна выйдзе. Сачыце за навінамі!

10.03.2025 09:25 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0

Дзякуй за карыстанне праграмай! Мы пра гэта задумваліся і ўжо маем некалькі ідэй. Пастараемся рэалізаваць такі функцыянал!

10.03.2025 09:25 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Мабільная праграма “Шаную” Спадарожнік на шляху да беларускай мовы

Таксама нагадваем пра нашу форму зваротнай сувязі. Калі вы знайшлі баг або маеце іншыя парады — чакаем вашага паведамлення!

www.shanuju.com/bug/report

08.03.2025 15:19 — 👍 8    🔁 2    💬 0    📌 0
Preview
Шаную – Праграмы ў Google Play Мабільная праграма для вывучання беларускай мовы

💥 ШАНУЮ ў Google Play 💥

Бэта-тэст прайшоў вельмі прадуктыўна, дзякуем усім, хто паўдзельнічаў! Мы выправілі большасць знойдзеных багаў і гатовы паказаць "Шаную" вялікай аўдыторыі. Дзяліцеся з сябрамі ⚡️

play.google.com/store/apps/d...

07.03.2025 11:09 — 👍 14    🔁 6    💬 2    📌 0

З днём роднай мовы!
Увесь час працуем над праграмай, таму не прыдумалі нічога больш крэатыўнага. Хутка рэліз на Google Play!

21.02.2025 18:37 — 👍 16    🔁 1    💬 0    📌 0

Дзякуй усім, хто ўжо спампаваў праграму і сказаў нам пра незаўважаныя памылкі! Працуем над іх выпраўленнем 👩‍💻

09.02.2025 10:53 — 👍 5    🔁 1    💬 0    📌 0
Preview
Мабільная праграма “Шаную” Спадарожнік на шляху да беларускай мовы

Гэта толькі наш першы рэліз, таму шмат новых крутых фіч з’явіцца ўжо ў наступных.

Таксама мы будзем вельмі ўдзячныя, калі вы падзеліцеся праектам з сябрамі. Калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць наш праект — тут больш інфармацыі пра гэта: www.shanuju.com#how-to-help

07.02.2025 09:47 — 👍 13    🔁 3    💬 0    📌 0
Preview
Мабільная праграма “Шаную” Спадарожнік на шляху да беларускай мовы

🔥РЭЛІЗ ДЛЯ ANDROID УЖО ДАСТУПНЫ🔥

Многія чакалі, многія пыталіся. Першы рэліз мабільнай праграмы “Шаную” для Android ужо можна спампаваць на нашым сайце: shanuju.com

Мы рыхтуем рэліз у Google Play, але вы зможаце ўсталяваць праграму ўжо зараз!

07.02.2025 09:47 — 👍 15    🔁 6    💬 1    📌 0

наша каманда скончыла ілюстраваць словы і агучваць сказы (ніякага штучнага інтэлекту — усё рукамі і галасамі), а гэта значыць, што мы гатовыя да выпуску першай версіі праграмы! сачыце за навінамі ;)

05.02.2025 19:00 — 👍 15    🔁 1    💬 0    📌 0
Post image

Friendly reminder: у беларускай мове літары “ё” і “е” абазначаюць розныя гукі. Кропкі над “ё” — гэта не проста графічны элемент, а важны складнік беларускай мовы. Іх адсутнасць можа цалкам змяніць сэнс слова, таму не забывайцеся на іх.

23.01.2025 12:06 — 👍 21    🔁 4    💬 0    📌 0
Post image

“-:.;), ці як называць знакі пунктуацыі па-беларуску. Падрыхтавалі падказку на гэту тэму!

08.01.2025 17:20 — 👍 14    🔁 3    💬 0    📌 0

Ці ведалі вы, што ў беларускай такія словы, як “іхні” і “ейны”, не з’яўляюцца памылкай? Такая форма прыналежных займеннікаў трэцяй асобы — абсалютна натуральная рэч для нашай мовы. Напрыклад:

У ягоным пакоі непрыкметна кінулася ў вочы халоднае бязладдзе. (Міхась Зарэцкі)

04.01.2025 08:40 — 👍 14    🔁 0    💬 0    📌 0

Не трэш, а сонейка ✨

28.12.2024 21:08 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Жывем, даем, бярэм — гэта спецыфічныя формы загаднага ладу, а не абвеснага. Таму:

Жыве́ш - жывём - жывяце́
Дае́ш - даём - даяце́
Бярэ́ш - бяро́м - бераце́

28.12.2024 17:59 — 👍 11    🔁 1    💬 0    📌 0

Я — тру. Ты — трэш. Мы — тром. Вы — трацЕ ці трЭце?

Як даведацца, куды падае націск у дзеясловах другой асобы множнага ліку? Усё проста: задайце пытанне "што робім?". Калі націск у адказе падае на канчатак (трОм, жывЁм), то і ў другой асобе націскным будзе апошні склад.

28.12.2024 17:58 — 👍 14    🔁 0    💬 1    📌 1

Побач з назоўнікам “Каляды” падаюцца і назвы “Раство”, “Раство Хрыстова”. Такім чынам, для абазначэння свята можна выкарыстоўваць “Каляды”, “Раство”, “Божае Нараджэнне”, “Дзень Божага Нараджэння”, “Нараджэнне Хрыстова”, “Народзіны Хрыста”.

24.12.2024 11:44 — 👍 10    🔁 0    💬 0    📌 0

Слова “Ражджаство” — стараславянізм, характэрны перадусім для рускай мовы. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” не фіксуе назоўнік “Ражджаство” ўвогуле, але падае нам слова “Каляды”. "Каляды" маюць шэраг вытворных як “калядаванне”, “калядаваць”, “калядоўшчык” і іншыя.

24.12.2024 11:44 — 👍 8    🔁 0    💬 1    📌 0

З Ражджаством!

Такое можна пачуць у вусным маўленні ці нават у газетах. Але ці сапраўды гэтае слова беларускае? Разбіраемся ў трэдзе.

24.12.2024 11:43 — 👍 8    🔁 0    💬 1    📌 0

Першапачаткова мы распрацоўвалі яе для беларусаў і тых, хто ведае кірыліцу і нейкую іншую славянскую мову, таму ў праграме ўсё цалкам на беларускай.

Пасля публікацыі плануем дадаць у наступных версіях падтрымку тарашкевіцы і лацінкі, каб пашырыць аўдыторыю :)

23.12.2024 16:17 — 👍 8    🔁 0    💬 1    📌 0

1/ Сябры, рады абвясціць вам важную навіну. Да нас далучылася каманда распрацоўкі праграмы «Шаную», якая будзе дапамагаць вывучаць і ўдасканальваць беларускую мову: @shanuju.bsky.social.

Праграма толькі рыхтуецца для публікацыі на Google Play.

Пра версію для App Store будзе асобна абвешчана пазней

23.12.2024 15:47 — 👍 18    🔁 2    💬 0    📌 0

@shanuju is following 4 prominent accounts