Надзея's Avatar

Надзея

@stefkoisgood.bsky.social

Беларуская праграмістка ў Швецыі.

24 Followers  |  15 Following  |  13 Posts  |  Joined: 04.10.2023  |  1.6523

Latest posts by stefkoisgood.bsky.social on Bluesky

Post image

Купіла ў шведскіх школьніцаў печыва, каб яны паехалі ў паездку з класам :)
Проста кожны раз гляджу з замілаваннем на гэтыя каробкі 😍

23.10.2023 18:11 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0

Не, я проста больш мярзлявая :) і цяпло яшчэ не ўключылі.
Але так, ведаю аб чым вы. Зусім непрыемнае адчуванне, спачуваю 🫂

18.10.2023 21:11 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Першы раз за 3 гады мне халодна ў нашай кватэры. 2 кофты, цёплыя штаны і я пад коўдрай. І тут можна было б сказаць пра "Еўропу, якая замярзае", але побач са мной ляжыць мой муж у майцы і шортах і ясі марозіва -_-

18.10.2023 18:53 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

Трохі добрага.
Вярнулася ў мацоўню пасля 3 месяцаў перапынку. Кайфова :) ажно адчуваю, як прахрусцелі ўсе суставы. Моцы згубілася, канешне, але ўсё роўна вельмі прыемнае адчуванне!

17.10.2023 20:50 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0

Я сёння напісала такі прыгожы код! Ён так лёгка пакрыўся юніт тэстамі!
Не вельмі часта атрымліваецца лавіць адчуванне, што я малайчына, прафесіянал і ўвогуле займаю сваё месца. Трэба было на гэтай хвале end of year review пачаць пісаць 😄

11.10.2023 19:31 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0

У мяне ўсё яшчэ першае пакаленне Бадзаў 😄
Шкада, што не магу дапамагчы:)

09.10.2023 19:59 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Я рада, што гэта не толькі я так думаю наконт такіх яго істэрык. Я спачатку спачувала, як ён цяжка ўсё перажывае. Пасля разумела, што кожны па-рознаму эмоцыі выказвае. Зараз гэтая паліцыя гора і маралі і белым паліто проста задзяўбла.
Перастала глядзець яго шоў з-за такіх зрываў і крыкаў у эфіры.

09.10.2023 12:43 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Так, але можна быць побач, любіць дзіця, але мець жыццё за межамі сям'і (кар'ера, хоббі, сябры). А можна займацца самарэалізацыяй праз дзіця, жыць яго жыццём і пасля яго вінаваціць, што чалавек вырас не такім, як было трэба.
"Крута быць разам, але і паасобку норм" усё яшчэ працуе :)

08.10.2023 15:38 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Калі вам клёва разам, але і паасобку вы самастойныя дзейныя адзінкі грамадства з асабістымі інтарэсамі і хоббі, якія ведаюць, што рабіць і як жыць. Вось херня тыпу "Ён/Яна для мяне ўсё" ці "Не бачу сябе, свайго жыцця без яго/яе" - не здаровае.

08.10.2023 08:06 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

Ці можна лічыць адаптацыю да англійскай мовы завершанай, калі я сама, без пераглядаў і памылак з першага разу напісала ў слаке unnecessary?

06.10.2023 12:20 — 👍 6    🔁 0    💬 0    📌 0

Спачуваю і разумею! Такое самае зараз.
Для мяне гэта паказчык, што зараз восень =\

06.10.2023 11:21 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

З днём булкі з карыцай!
Glad Kanelbullensdag!

04.10.2023 08:26 — 👍 9    🔁 1    💬 0    📌 0

Я пару дзён таму сустрэла хлопца ў шапцы, пухавіку і шортах :)
Такі час зараз :)

04.10.2023 08:25 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

@stefkoisgood is following 15 prominent accounts