it-tmien dnub's Avatar

it-tmien dnub

@ittmiendnub.bsky.social

Prosty chłapiec biez asablivych pieravahaŭ, jaki, padajecca, navat lubić svajo žyćcio

18 Followers  |  15 Following  |  225 Posts  |  Joined: 27.11.2024  |  1.9653

Latest posts by ittmiendnub.bsky.social on Bluesky

Можна нятрэба :( Ні рынітаў, ні алергій

13.09.2025 21:31 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Я гэта разумею, але праблема і ў тым, што тут нават незразумела, што ж гэта. У мяне быў цяжкі год (2021-2022), калі я перахварэў на кавід і вятранку, і з таго часу ў мяне часта рыніт. Можа, нейкія зьмены ў імуннай сыстэме?

13.09.2025 21:25 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

Дзякуй за адказы, я проста думаў, што зноў прастуда, але сымптомы былі нетыповыя. Паколькі да лекара хер запішашся, сказаў пра гэта сяброўцы, а яна сказала, што хутчэй за ўсё алергія. Але дагэтуль у мяне ніколі не было алергій

13.09.2025 20:29 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Ці ёсць сярод маіх падпісьнікаў алергікі? Якія ў вас звычайна сымптомы?

12.09.2025 20:05 — 👍 0    🔁 0    💬 4    📌 2
Post image Post image

Same energy

12.09.2025 09:44 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Я ніколі ня меў праблем з вывучэньнем моваў, але цяпер мне проста лянота вычуць словы 🕯️🌹

11.09.2025 21:25 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image Post image Post image Post image

Усе тры фазы, першае і другое фота зробленыя для ля Рыскага вакзала, трэцяе і чацьвёртае — між станцыямі Раменкі і Ламаносаўскі праспэкт

07.09.2025 19:37 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

У мяне жудасныя фоткі выйшлі, бо фоткаў на тэлефон у горадзе, але я рады, што назіраў зацьменьне

07.09.2025 18:04 — 👍 5    🔁 0    💬 1    📌 0

А яшчэ мне кажуць, што я маю даволі слабы расейскі акцэнт у беларускай, стараюся 💅

07.09.2025 11:02 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0

Праз тое, што мне вельмі падабаецца беларуская мова, у мяне часам зьяўляецца акцэнт, калі я па-расейску размаўляю, а я нагадаю, што я ўвесь час або ў Маскве, або ў Падмаскоўе, а ў самой Беларусі быў толькі два дні, і тое толькі ў Віцебску ды Мінску

07.09.2025 11:01 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

Добра, што ў тым раёне, куды я прыйшоў, адкрылі мэтро...

05.09.2025 21:56 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Я выйшаў на кароткі шпацыр перад сном, а ў выніку прайшоў 15 км

05.09.2025 21:56 — 👍 3    🔁 0    💬 1    📌 0

Але рэжым сну я ня выправіў (пішу гэта а 3:50)

05.09.2025 00:50 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Гаддэм, я зноў успомніў, што ў мяне ёсьць блюскай, і ў гэты раз сапраўды нешта здарылася, напрыклад, зьезьдзіў у Армэнію і зноў наведаў Арзамас. А яшчэ я цяпер афіцыйна магістрант! Яшчэ два гады пагрызу граніт навукі

05.09.2025 00:49 — 👍 7    🔁 0    💬 2    📌 0
Post image

Цяпер я, як і ўсякі мужчына, які сябе паважае, маю набор шэсьціграньнікаў)

13.08.2025 12:11 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0

Даўно я сюды нічога не пісаў, але ў мяне і няшмат чаго было. Думаў, што буду праходзіць практыку прама на факультэце, але зараз мы проста наладжаваем прыборы, пакуль выкладчык на адпачынку

11.08.2025 13:14 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0

Я не разумею канцэпт размоўнікаў

25.07.2025 20:40 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Толькі ўчора мы вярнуліся з Арменіі, а яна ўжо мне сьніцца 😔

19.07.2025 04:51 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0

Усё, што я пакуль зразумеў пра Арменію: мне ідэальна падыходзіць клімат Кіравакана, там і рэлакантаў амаль ня бачыў

13.07.2025 22:18 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Я не магу заснуць, бо ў Ерэване зараз +29 градусаў. Як тут жыць увогуле

13.07.2025 22:14 — 👍 3    🔁 0    💬 1    📌 0

Я сам нарадзіўся на 10 год пазьней за перайменаваньне горада, але ўсё адно заву яго Кіраваканам, бо так мой бацька робіць

13.07.2025 20:28 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Цікавы факт: Кіравакан перайменавалі ў Ванадзор яшчэ ў 1992 годзе, але хтосьці ўсё яшчэ нават сярод мясцовых называе яго Кіраваканам

11.07.2025 15:50 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

Ну ўсё, Ванадзор бачылі, цяпер мы ў Ерэване

11.07.2025 15:47 — 👍 3    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image Post image

40 гадзін, дзьве мяжы, горная дарога — але мы нарэшце тут

09.07.2025 06:06 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0

Я з тых людзей, хто нічога ня можа рабіць, калі зьяўляюцца хоць якія пляны. У нас паездка толькі праз тыдзень, а я ўжо не магу ні на чым сканцэнтравацца і так з усімі справамі

30.06.2025 20:56 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0

Сёньня ўпершыню давялося напісаць скаргу на кіроўцу аўтобуса, бо калі твой прыпынак пралятаюць па другім радзе, гэта ўжо як мінімум непавага да пасажыра

29.06.2025 20:28 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0

Проста ў студэнцкім білеце было пасьведчаньне кіроўцы

29.06.2025 17:23 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Учора, выходзячы з аўтобуса, забыў там студэнцкі і зразумеў гэта толькі празь пяць хвілін. Пусьціўся ў пагоню за гэтым аўтобусам і ў выніку дагнаў яго на прыпынку за 9 км ад таго, на якім я выйшаў 🕯️🌹

29.06.2025 09:44 — 👍 6    🔁 0    💬 1    📌 0

Բանը չէ որ ոչ մեկի հետ չեն խոսում բայց որ չեմ ուզուն մեկին գրեմ։ Հիմա ոչ ինչ չեմ անում և ուղեղս ինձ ասում է որ մեկին գրեմ բայց չեմ ուզում։ Ես սա գրուն եմ հայերեն որովհետև ուզում եմ որ ինձ լսեք բայց չեմ ուզում որ հասկանաք։ Կներեք եթե թարգմանիչը օգտագործեցեք

26.06.2025 20:45 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Неяк так зараз ішоў скрозь спіс чатаў, а напісаць і няма каму

26.06.2025 20:22 — 👍 4    🔁 0    💬 1    📌 0

@ittmiendnub is following 15 prominent accounts