Врызакант's Avatar

Врызакант

@vryzykant.bsky.social

👋 Вітаю Прафесійна зычу здароўя, поспехаў, моцы і дабра. Дзялюся ўсім чым не палянюся. https://x.com/Vryzykant https://www.instagram.com/vryzykant/ Мой белмоўны дыскорд сервер, усім рады. https://discord.gg/nNwZ6Aax7r

77 Followers  |  113 Following  |  483 Posts  |  Joined: 20.11.2024  |  2.0262

Latest posts by vryzykant.bsky.social on Bluesky

Дзякуй

04.11.2025 23:27 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Дзякуй)

04.11.2025 13:09 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image Post image Post image

2\2 Ад сацсетак я атрымліваў сапраўднае задавальненне, калі хтосьці лайкаў і каментаваў мае пасты, ці адкрываў для сябе нейкі новы бел кантэнт. Да і самому было вельмі цікава чытаць такіх самых як я белмоўцаў.
Дзякуй вам! Спадзяюся скора яшчэ пабачымся.

04.11.2025 11:42 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0

Сыходжу ў армію. 1\2
Вітаю, на жаль за апошній час, мае сацсеткі былі не вельмі актыўныя, гэта праз армію, заўтра забіраюць.
Больш за год таму пачынаў іх весьці, нейкія фоткі, пісаў нешта пра жыццё, ну і расказваў пра новы белмоўны кантэнт. 🔽

04.11.2025 11:42 — 👍 7    🔁 0    💬 4    📌 0
Грамадзянская Вайна #1 - Шлях да Грамадзянскай Вайны
YouTube video by Першы Гікаўскі Грамадзянская Вайна #1 - Шлях да Грамадзянскай Вайны

Шмат хто ведае пра канал "Першы Гікаўскі", але я хацеў напісаць пра іх новы фармат, апавяданне коміксаў. Сам на жаль іх не чытаю, хоць і ёсць файны сайт з белмоўнымі коміксамі comicsby.live.
Я з вялікім задавальненнем праглядзеў, што і вам раю.
youtu.be/OvlhFs3QfxE

31.10.2025 14:30 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Як два месецы таму, ажыў белмоўны канал з файнымі влогамі. Усім раю!
www.youtube.com/@letuciennica

29.10.2025 10:44 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0
Preview
Ucenamescy Hello! My name is Aliaksei Aziauchykau. I’m creating Usenamescy as a space where I share what inspires me — and maybe it’ll inspire you too. Here we play horror games, co-ops, and just have a good ti...

Адкрыў для сябе новага белмоўнага відэагульнявога стрымера!
"♦️Вітанкі. Стрымлю беларускай, пішу анг-скай, гуляю з сябрамі, працую над праектамі. Завітвай!"
www.youtube.com/@Ucenamescy
www.twitch.tv/ucenamescy

15.10.2025 12:34 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
"Закулісьсе" | ТоЯ
YouTube video by Падкаст "Закулісьсе" "Закулісьсе" | ТоЯ

Думаю шмат хто ведае спявачку і актрысу агучвання пад нікам ТоЯ. З ёй выйшаў падкаст-інтэрв'ю "Закулісьсе". Раю паглядзець! youtu.be/yndnectT5tU

27.09.2025 11:28 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Preview
Release Translumo v1.0.2 · ramjke/Translumo This release improves error reporting so you can understand why an issue occurs and what to do next. Show an error on startup if the Translumo folder path contains non-Latin characters. Display mo...

github.com/ramjke/Trans...

18.09.2025 08:22 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Зацікавіўся што за праграма, у якую дабавілі падтрымку беларускай мовы, а тут тое аб чым я марыў у дзяцінстве! У відэагульні можаш вылучыць вобласць, і адразу ж перакласці яе. Зручна! Але з беларускай працуе толькі гугл і яндэкс перакладчыкі. Цяпер магу гуляць на ангельскай, і нават падвучваць яе. 🔽

18.09.2025 08:22 — 👍 5    🔁 1    💬 2    📌 0
Post image

Я тут натрапіў на новую студыю дубляжу "Сонейка Прадакшн". Яны скора плануюць выпусціць Беласнежку 1937-га году. Вось вам іх рэсурсы:
youtube.com/@bel_Soneyka...
t.me/bel_SoneykaP...
tiktok.com/@bel_soneyka...
instagram.com/bel_soneykap...
boosty.to/bel_soneykap...
patreon.com/c/bel_soneykaP

17.09.2025 16:24 — 👍 7    🔁 1    💬 0    📌 0

Пра першую ракламу было пра KFC, таму гэта і ў адным сказе, а хонар у асобнай 😳

17.09.2025 12:42 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Пра топ не ведаў, дзякуй.

17.09.2025 12:10 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Login • Instagram Welcome back to Instagram. Sign in to check out what your friends, family & interests have been capturing & sharing around the world.

Нядаўна пабачыў у інтэрнэце пару раклам, але гэта той рэдкі выпадак, калі яны мне спадабаліся, таму што па-беларуску. Гэта тэлефоны Honor у інстаграме. І KFC на ютубе, так разумею гэта ў іх першая на нашай мове.
www.instagram.com/p/DNs6b9S2It...
www.youtube.com/watch?v=D93k...

17.09.2025 08:24 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

6\6 Дарога назад прайшла вельмі хутка, добра паспаў. Вельмі рады што з’ездзіў, файны новы вопыт і ўспаміны. Задаволены сваім тэлефонам, і старым танным поўвэрбанкам, зараду хапіла. Праўда пасля паездкі, дзесьці чатыры дні, была стомленнасць, і нейкая туга, але адчуваю што ўжо аднавіўся.

04.09.2025 12:17 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image Post image Post image

5\6 Упершыню паеў у рэстарацыі, салат з тунцом. Баяўся, што можа будзе крынжова, моўчкі, але прайшло ўсё добра.
А ў канцы сустрэліся з легендай беларускамоўнага твіч стрымінгу, thelelyskek. Хацеў яму заданаціць, хаця б дваццаць рублёў, проста даць, бо не маю карткі. Але ён адмовіўся, купіў швэпс.

04.09.2025 12:17 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image Post image Post image Post image

4\6 А доўга сядзець я не захацеў, таму праз гадзіну пайшоў сам. Пайшоў туды, дзе на мапе было цікава, тобок у цэнтар.
Шмат хадзіў, вельмі прыгожа, зацікавілі незвычайныя будынкі, іх там хапае. А потым ужо сябра падцягнуўся.
Пагулялі па Падніколлю, вялікі парк, амаль як у Нью-Юрку).

04.09.2025 12:17 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image Post image Post image Post image

3\6 Я ўперышыню ехаў у плацкарце, зверху. Было нязручна, нават ногі нельга выпрастаць. Восем гадзін доўжылася паездка, здаецца доўга, але для мяне прайшло нармальна, за перапіскамі, музыкай, і дрымотай.
Прыехаў а чацвёртай раніцы, мой сябра зразумела спаў у гэты час.

04.09.2025 12:17 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

2\6 Але ён не захацеў. І тут я адчуў, што маё жаданне, ужо перавышвае страх.
Я падумаў, што было б файна сустрэцца з інтэрнэт-сябрамі, з майго белмоўнага дыскордзіка. Як раз два з іх жывуць у Магілёве. А асабліва хочацца заспець таго, якога хутчэй за ўсё забяруць у армію.

04.09.2025 12:17 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

1\6 Пост пра маю першую свядомую адзіночную вандроўку, у Магілёў.
Даўно ўжо адчуваў патрэбу ў вандроўцы. Але цяжка было ўявіць, што я адзін, кудысьці далёка паеду, страшна.
Спачатку, свайму інтэрнэт-сябру, прапаноўваў паехаць пагуляць па Менску. Усё такі падобны вопыт ды ў гэтым жа горадзе быў.

04.09.2025 12:17 — 👍 4    🔁 0    💬 2    📌 0

Ці ёсць тут тыя, хто яшчэ чытаў пра маё тыпу спатканне, дзесьці у пачатку года? Я не так даўно, нарэшце пачаў перапіску з дзяўчынай, ўжо больш тыдня. Пакуль што вельмі прыемная перапіска. Падабаецца яе павольны тэмп. А асабліва мне, таму што я як заўсёды хвалююся незразумела чаму.

15.08.2025 11:37 — 👍 9    🔁 0    💬 1    📌 0

3\3 Мне, простаму чытачу дамаседу, было вельмі цікава спазнаць надзвычай цікавае жыццё сапраўднага ахвочага на прыгоды Ромы.

09.08.2025 14:16 — 👍 4    🔁 0    💬 0    📌 0

2\3 Вельмі моцна кранулі шматлікія моманты гасціннасці, выпадковых людзей мінакоў. З якімі на пачатку, проста сустрэліся поглядамі ды ўсмяхнуліся. А пасля яны дапамогуць ежай, грашыма, ці хаця б абзвоняць сяброў, дзеля пошуку начлега ці транспарта іншаземцу.

09.08.2025 14:16 — 👍 5    🔁 0    💬 1    📌 0

1\3 Мая аматарская рэцэнзія на кнігу Рома Едзе. Кніга 1
Літаральна як я і люблю, рэальна, шчыра, і душэўна.
Рома дзеліцца сапраўдным вопытам і гісторыямі вандроўніка, у якога амаль няма капейкі ў кішэні. Аўтаспын, сквоцінг, сон у палатцы, дзе толькі гэта магчыма, нават на хмарачосе.

09.08.2025 14:16 — 👍 5    🔁 0    💬 1    📌 0

Амаль усё, нават лянота пералічваць.

09.08.2025 04:44 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Приєднуйтесь до сервера Discord: Белмоўцы Дыскорда! Зазирніть до спільноти «Белмоўцы Дыскорда» у Discord. Насолоджуйтеся безкоштовним голосовим та текстовим чатом, а також розважайтеся разом з іншими учасниками: 70.

Каму цікава то вось запрашэнне discord.gg/nNwZ6Aax7r

08.08.2025 11:37 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0

Хачу падзяліцца сваёй радасцю. Даўно марыў пра беларускамоўны дыскорд-сервер, у якім людзі часта збіраюцца ды актыўнічаюць. А на маім серверы ўжо часценька збіраецца суполчка тых, каму падабаецца сядзець разам ды балбатаць. Але ё і мінус, цяпер мне цяжэй ісці спаць у час.

08.08.2025 11:37 — 👍 6    🔁 1    💬 1    📌 1

2\2 які казаў што калі гэты злы захад папрэ, то ён іх усіх за нас парве. А яшчэ каля пад'езду натрапіў на свайго ўрача тэрапеўта, ды спытаў колькі чакаць гэтый ФГДС на які мяне запісалі месяц таму. Ну і з бабулькамі з свайго пад'езду пабалбатаў.

04.08.2025 11:43 — 👍 4    🔁 0    💬 0    📌 0

1\2 Сёння выйшаў на вуліцу пачытаць кнігу "Рома едзе", а ў выніку сорак хвілін слухаў пра гісторыю ўсяго інтымнага жыцця нейкага п'янага дзеда, былога афіцэра. Скажу што гэта лепш слухаць, чым аднойчы я літаральна таксама слухаў яго п'янага сына, былога кд-біста,...

04.08.2025 11:43 — 👍 5    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image Post image Post image

2\2 На imdb 7/10, але мне не зразумець чаму. Няўжо настальгія на столькі моцна на мяне ўплывае. Думаю шмат хто бачыў, раскажыце як вам?

03.08.2025 12:49 — 👍 4    🔁 0    💬 1    📌 0

@vryzykant is following 17 prominent accounts