Магчыма, мяне так торкнула праз тое, што ў гэтым месяцы мне хутка стукне 33 (часам гэта ўплывае), але гэта не дакладна 😂
Маааатка боская 🫠🫣
Што ж там за сон такі быў? 😅🙈
Заўважыла, што ў снах ежа нейкая асабліва смачная! Заўсёды адчуванне, што б ты там не пакаштавала, быццам бы гэта найпершая ежа ў тваім жыцці, і твае рэцэптары проста дзесьці ў космасе ад задавальнення 🥹🫠
Сонная сёння ні разу не сонная, а вельмі нават бадзёрая, прадуктыўная і такая трохі мехам ляснутая 🤪😄
Дзіўна, страшна і разам з гэтым — прыемна... 🥹
О, вясна...
Гэтае цудоўнае адчуванне, быццам ты развучылася хадзіць у красоўках і кожны крок такі асцярожны, нібы ты басанож 😄
Таму, калі мозг так лёгка генеруе іх у свядомых (!) ды і ў звычайных снах — няхай. Так мне лягчэй.
Героі "𝙏𝙝𝙚 𝘼𝙙𝙫𝙚𝙣𝙩𝙪𝙧𝙚 𝙤𝙛 𝙈𝙚𝙧𝙡𝙞𝙣"
з'яўляюцца ў маіх снах не без прычыны.
Надоечы даглядзела серыял і...
Нечакана гэта аказалася неймаверна балюча.
Проста.
НЕЙМАВЕРНА.
БАЛЮЧА.
Не магу адпусціць. Я не гатовая да такога.
Вось, што бывае, калі намер выклікаць мятлу ў сне ёсць, а вось успомніць, як выглядае тая мятла — не паспела 😂
Хацела ў сённяшнім свядомым сне выклікаць мятлу з дапамогай заклінання "Акцыо".
Заклінанне спрацавала, але ёсць нюанс:
да мяне прыляцелі ВАЛАСЫ 🫠
...выконвала тэхнікі для замацавання ў сне, каб мяне не выкінула. Але пару разоў "сувязь" са сном я ўсё ж такі губляла. Тым не менш, я вярталася да таго сюжэта, што і быў, а не пачынала новы, а час вяртання ў сон скараціўся да пары секунд (раней — хвіліна-дзве).
Для мяне гэта цудоўны вынік!🥹
Сёння таксама ўсвядомілася ў сне 🔥
Як заўсёды, дала сабе час — 2 гадзіны на сонныя прыгоды.
У сон выйшла хвілін праз 15 і прабыла там БОЛЬШ ЗА ГАДЗІНУ 💪 (прачнулася на паўгадзіны раней).
Перыядычна...
Як жа я ўдзяяячна за магчымасць усведамляцца ў снах. Бо, напэўна, толькі там можна падступіцца да ўспамінаў максімальна блізка і дакрануцца да іх 🥹❤️
Учора ўсвядомілася ў сне і падсвядомасць згенеравала праекцыю сына ва ўзросце 4-5 гадоў)
Кажу: Ну, што ты, жэўжык, ці пойдзеш са мной?))
А ён: Падууу 😍
Пытаюся: І колькі ж табе годзікаў на гэты раз?)
Сын: Не наааю. Але на гэты раз я нарадзіўся ў снежні!)
Як стужка threads і ўлюбёны серыял зліліся ў адно цэлае ў сне.
Учора трапіўся допіс, дзе мужчына мерыў сукенку.
Прысніла, як мераю сукенку з падобным фасонам, толькі колер быў іншы (штосьці падобнае на антычнае золата).
Гэтую сукенку пашыў для мяне сам Гаюс 😄🤌
...ты ловіш сябе на тым, што глядзіш на падушку, сцены, столь.
Даўно такога не было.
У 03:46 я сядзела і запісвала ў нататкі сюжэт сну. І пасля так і не змагла праваліцца ў сон цалкам
Сённяшняя ноч была трохі цяжкай у плане сну.
Увесь час было адчуванне, што я сплю і не сплю адначасова. Гэта калі і сюжэт у сне развіваецца, і ў той жа час...
Толькі нядаўна думала пра тое, што ў лютым быў год, як мяне не турбуе сонны параліч))
А сёння ўначы ён раптам вырашыў пра сябе нагадаць. Я зрэагавала хутка, але...
Блін))
Коратка пра ўчорашні працоўны дзень: села глянуць перад сном "Мэрліна". Пасля дзвюх серый вырубілася і вось так, напаўседзячы, праспала да самай раніцы 🙂👍
Я праскочыла, значыцца, нейкую часовую мяжу 🫠😂
Вясна і праўда настала: я толькі што выплюнула камара 🫠
#працаадпусці
Мяркую, што калі пасля доўгага і складанага працоўнага дня табе сніцца праца, працадаўца павінен табе даплачваць як за працу ў начную змену па спец. тарыфе
Бо якой халеры 😭
Знайшла яблык!
У пакоі сына, на стале. Хутчэй за ўсё пакінула яго там, пакуль мы з сынам "кралі насы" адно ў аднаго 😂
Штамілася.
Капітальны вэрхал сёння.
Сачу хпаць. І плакаць.
Яшчэ і яблык недзе дома згубіла 😵💫
Ёсць у гэтым штосьці чароўнае, так)
Складвала рыбу ў маразільнік. Успомніла, што ёсць такі Энрыке Пангасіас.
Доўга думала, што не так.
Калі б гэта была праверка на рэальнасць — я б яе праваліла 🫠
У 07:30 на дварэ светла 😳
Адчуванне, што хтосьці адцяпаў добры кавалак ночы.
Мне не падабаецца 🙈
Калі котка не паспрабавала дакапацца да ядра зямлі ў сваім латку рана раніцай — дзень прайшоў дарма ✨
Тааааак! 😄🔥
Сёння я выхадная. І заўтра. І паслязаўтра.
Таму, прабачце, але я буду высыпацца
ва ўсе месцы, у якія толькі можна і нельга
Працягваем замацоўваць звычку глядзець на рукі 😌