Alfthirdhe's Avatar

Alfthirdhe

@alfthirdhe.bsky.social

Ведаеце, я таксама свайго роду спецыялістка па музейнай справе 🏺 Трошачкі каталіцкага вайбу — і кніжак 📔

33 Followers  |  28 Following  |  384 Posts  |  Joined: 10.09.2025  |  2.0088

Latest posts by alfthirdhe.bsky.social on Bluesky

Post image Post image

Выпадкова заказала экспрэс-дастаўку, цяпер рапуха душыць з-за тых чатырнаццаці рублёў. Гэта ж цэлы аловак 😅

17.02.2026 19:37 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

Проста ў лухарнага адзення таксама ёсць вінтажкі, аўтлеты.

17.02.2026 15:57 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Не, кнігі цікавыя. Проста вечна не ўтрымліваюся і іду цікавіцца новымі сюжэтамі ды ідэямі.

17.02.2026 15:00 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Ці шынай :D

17.02.2026 06:47 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Лакшэры тут усё ж, думаю, не да пытання. На тое ён і лакшэры, што займае малую частку рынка. Знішчаюцца ж, пераважна, вырабы масавага сегмента, не?

17.02.2026 06:39 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

Вучыліся ў юцюба.

17.02.2026 06:35 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

Недзе тут побач ляжаў трэд пра куплю выбухоўкі і высокатаксічных хімікатаў на вайлдберыз :D

17.02.2026 06:34 — 👍 3    🔁 0    💬 1    📌 0

Я сапраўды не цікаўлюся рамантычнымі стасункамі, але гэта не адмяняе таго, што мне хочацца мець пад бокам родную душу і быць маці. Грамадства пабудавана такім чынам, што мужчыны-партнёры да гэтага, на жаль, прыкладаюцца, пхпх.

17.02.2026 06:13 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

*актыўна спрабуе ўспомніць, які касцёл Праабражэння Гасподняга — менавіта гэты касцёл Праабражэння Гасподняга*

17.02.2026 06:08 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Зноўку ў мяне шэсць кніг, дачытаных да васьмідзесяці адсоткаў і прыпыненых дзеля новых (⁠٥⁠↼⁠_⁠↼⁠) Не ведаю, як пазбавіцца ад дурной звычкі.

17.02.2026 05:21 — 👍 5    🔁 0    💬 1    📌 0

Маю на ўвазе, можна праявіць resource control і не задзёўбваць кітайцаў з патагоннай фабрыкі пашывам у такой колькасці трохкапечнай прадукцыі з мільярднай маржой.

17.02.2026 03:54 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

Імха, жанчын дзеля задавальнення чыісьціх фантазій лепей не катаваць нідзе, ні ў жыцці, ні на старонках *коса глядзіць у бок кніжных з дарк-роўмансах на палічках*

Ну, і альбо поўная творчая свабода ў пытаннях пэйрынгаў і шок-кантэнту — і рэпутацыя памыйкі, альбо адсутнасць усяго гэтага.

17.02.2026 03:29 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Мяркую, Гуччы тады варта перастаць шыць столькі неліквіднага тавара, які апынецца на сметніках ці сэкандах. Яно ж не проста так не раскупляецца.

16.02.2026 17:59 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

Мы з ім тады спрачаліся наконт дарэчнасці прасоўвання эротыкі і трэш-гульняў у Steam. Магільшчык, карацей, выйграў. Цераз пару мясцаў пасля нашай спрэчкі Steam змянілі правілы публікацыі ды рэкамендацый на платформе, і пошук на 2/3 забіла порна-гульнямі.

16.02.2026 17:57 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Упершыню чую думку, што на AO3 добрая сістэма тэгаў. Звычайна жаляцца, што там поўны хаас, овертэгінг і спам 😅

Дык я не рэйтынг прапаную забараніць. Я не не разумею, дзе вы сціпласць аўтараў знайшлі, калі ўвесь AO3 перанасычаны інцэстам, згвалтаваннямі і хейтарамі таматнага соку. Куды яшчэ болей?

16.02.2026 17:54 — 👍 0    🔁 0    💬 4    📌 0

Думаю, украінцам, як гуманітарка для перамешчаных асоб, новыя якасныя рэчы былі б больш патрэбнымі.

16.02.2026 15:25 — 👍 4    🔁 0    💬 1    📌 0

Месцаў у інтэрнэце каліва, кошты на арэнднае жытло шалёныя, законных прэферэнцый пазбаўляюць за любы прапушчаны суботнік і хакей Лукашэнкі, украінскай салідарнасці між студэнтамі няма. Я магла дазволіць сабе паехаць у арзіў пасля пар, пакуль аднагрупнікі ішлі на фул-тайм працу.

16.02.2026 14:46 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Шчыра спачуваю сучасным студэнтам з рэгіёнаў. Мне пашчасціла нарадзіцца ў сталіцы, ва ўласнай кватэры, нябеднай сям'і, якая адразу сказала не клапаціцца наконт бюджэту і падпрацовак (хаця я ўсё адно пайшла ў сервіс, каб аплаціць курсы чэшскай і барысты/бармэна).

16.02.2026 14:43 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

Шо ўжо здарылася на нашай вялікай радзіме?

16.02.2026 14:07 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0

Магільшчык правы, людзей не трэба ўгаворваць забіваць платформы 18+ кантэнтам. Толькі платформа ці кам'юніці гайкі раскруціць — і адразу звычайныя гульні, кнігі і т.п. хавае хваля эротыкі.

16.02.2026 12:57 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

Не, дзякуй, той хворай парнаграфіяй увесь AO3 засраны, фанфікаў з сюжэтам не знайсці. Куды яшчэ болей?

16.02.2026 12:53 — 👍 0    🔁 0    💬 3    📌 0

Жыццё паўтарае мастацтва 😅

15.02.2026 13:07 — 👍 1    🔁 0    💬 1    📌 0
Video thumbnail

Паказваю!!!

13.02.2026 23:30 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Preview
ЎОРДЛІ - штодзённая гульня ў словы Беларускі ЎОРДЛІ (Wordle)! Вы маеце 6 спробаў, каб здагадацца, якое слова было загадана. Новая загадка з'яўляецца кожны дзень.

Bruh.

Беларускі ЎОРДЛІ 1488 6/6

⬜⬜⬜⬜🟩
⬜⬜⬜⬜⬜
⬜⬜🟨⬜⬜
⬜⬜🟨⬜⬜
🟩⬜🟩🟩🟩
🟩🟩🟩🟩🟩

#ўордлі

ololophilolo.github.io/wordle-by/

12.02.2026 19:04 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

З днём дня 🥳

12.02.2026 18:39 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0

Цікава, ці можна там знайсці дэкаратыўныя паўчы сабе на ранішнік.

12.02.2026 18:37 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0

Тлумачыла адному рабацягу, чаму ягоная кітайская калега просіць называць яе прыдуманым славянскім імём :D

12.02.2026 11:14 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0

Слухала цэлую серыю падкастаў з філолагам аб гісторыі расейскай пунктуацыі. Аўтары намудрылі звыш меры — і самі разумелі гэта. Ніхто ў здаровым глузде не можа засвоіць расейскую пунктуацыю дасканала, яна не выконвае герменеўтычную функцыю лепей за ангельскую.

12.02.2026 10:54 — 👍 3    🔁 0    💬 1    📌 0
Video thumbnail
08.02.2026 21:27 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0
Video thumbnail
08.02.2026 21:24 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0

@alfthirdhe is following 20 prominent accounts