Raman Lipski's Avatar

Raman Lipski

@ramanlipski.bsky.social

You either die a hero or live long enough to see yourself become the villain

47 Followers  |  48 Following  |  85 Posts  |  Joined: 13.11.2023  |  1.8345

Latest posts by ramanlipski.bsky.social on Bluesky

Post image

One battle after another (2025)
9/10

Амаль старажытнагрэчаская камедыя пра змагароў і людзей сістэмы, знятая на тэхналогіі 60-х, але актуальная заўсёды – сучасная класіка, ці як?

Акторы ззяюць у стужцы, дзе пачуцці і кантэксты перамагаюць наратыў, а тры гадзіны пралятаюць імгненна.

#кіно

04.10.2025 08:52 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

The Roses (2025)
7/10

Дасціпны сцэнар, модны аператар, плойма масцітых актораў розных жанраў – і, здаецца, недапрацоўка рэжысуры, каторая мусіла звязаць гэта ўсё разам.

Няблага на закрыццё лета, але з ўвагай да дэталяў і стылістычнай гармоніяй магло быць значна лепей.

#кіно

17.09.2025 17:23 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Eden (2024)
6.5/10

Таямнічая рэальная гісторыя, якой рэжысёрскія акцэнты Рона Ховарда не дадаюць ні яўнага, ні схаванага сэнсу.

Ансамбль з адным сапраўдным немцам і чатырма галівудскімі зоркамі, якія па-рознаму спрабуюць граць немцаў – ну вельмі дзіўны выбар.

#кіно

12.09.2025 12:13 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Sorry, Baby (2025)
7.5/10

У меру разумнае, дзівакаватае і вельмі шчырае кіно пра псіхалагічныя і сацыяльныя наступствы згвалтавання.

Мінімалістычна, стылёва, трохі нязграбна, без замаху на празмерна высокае – дастойны незалежны дэбют для Евы Віктор.
#кіно

12.09.2025 12:01 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Caught Stealing (2025)

8.5/10

Новая стужка Дарэна Аранофскі паспявае і аддаць стылістычную даніну Нью-Ёркскім крымінальным драмам, і закруціць такі крывавы віхор падзей, што не засумуеш.

Выдатны зорны ансамбль, аператарскія міні-шэдэўры і дынамічны саўндтрэк прыкладаюцца.

#кіно

03.09.2025 20:19 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Nobody 2 (2025)
6/10

Для сіквэла і так не асабліва папулярнага экшна стваральнікі выбралі новага, менш візіянерскага рэжысёра, і мікс азіяцкіх баевікоў з Home Alone 2 у якасці сцэнара.

Атрымалася так сабе. Не самая благая забаўка, але найлепшае ўжо было ў трэйлеры.

#кіно

03.09.2025 19:01 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Weapons (2025)

9/10

Хорар, у каторым ёсць усё – і загадкавая містычнасць, і скрымеры, і даніна трэшу 80-х, і нават Джош Бролін.

Глядзіцца на адным подыху, але не пакутуе ад характэрнай для жанра павярхоўнасці – нечакана дастойныя зборы ў кінатэатрах, здаецца, заслужаныя.

#кіно

20.08.2025 08:38 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Together (2025)

8/10

Мярзотны body horror – задавальненне не для ўсіх, але гэтую стужку адносна ўпэўнена можна параіць нават для не-жахавай аўдыторыі.

Размах і мэсэдж тут саступаюць "Субстанцыі", затое чыста забаўляльнай каштоўнасці Together дастаўляюць больш.

#кіно

19.08.2025 17:57 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Freakier Friday (2025)
5/10

Усе галоўныя персанажы "Пятніцы" з 2003-га вярнуліся відавочна пасталелымі, а вось сэцнар чамусьці здзяцінеў да ўзроўня ну зусім ужо Disney Junior.

Да гэтага дадаецца няўдалы мантаж нібы з даздымак – і атрымліваецца прахадная коўдра з абрэзкаў невядома для каго.

#кіно

19.08.2025 12:01 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

The Naked Gun (2025)
7.5/10

Кампетэнтны і арганічны нашчадак арыгінальнай трылогіі зводзіць олдскулы гумарам 80-х – 90-х ды падмешвае сучасных гэгаў, каб новым гледачам было што нарэзаць у Цікток.

Ужо няма таго, што раньш было – але гэта дзейсна добрая спроба ў жанры, якога так не хапае.

#кіно

04.08.2025 13:14 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Fantastic 4: First Steps (2025)
8/10

Трэці заход на фантастычную чацвёрку ў гэтым стагоддзі выглядае і гучыць свежа, а героі ўжываюць разумовыя здольнасці нават часцей за звышнатуральныя.

Размаху не хапіла – мог бы выйсці выдатны міні-серыял, але гіганцкі злодзей патрабуе гіганцкага экрану.

#кіно

25.07.2025 17:12 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Superman (2025)

9/10

Новы Супермэн спрабуе быць роўна такім, якім ня быў Man of Steel Снайдэра – яскрава-сонечным, па-добраму старамодным і не да канца сур'ёзным.

І атрымалася! Гэта ўсё той жа фірмовы Джэймс Ган – бальзам на душу для гікаў, прыемная забаўка для ўсіх астатніх.

#кіно

11.07.2025 20:17 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0

Yep, квіткі на пятніцу

08.07.2025 06:21 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

How to Train Your Dragon (2025)

7.5/10

Усё той жа хітовы сюжэт, перазняты для новых і ўжо настальгіруючых старых гледачоў.

Начныя здымкі і shaky-cam экшн нажыва выглядаюць трохі слабей, у астатнім – на ўзроўні. Асабліва парадаваў Нік Фрост, як і агулам праца актораў.

#кіно

05.07.2025 10:57 — 👍 3    🔁 0    💬 0    📌 0

У трэцім акце толькі апцыянальныя заданні і канцоўка, максімум на гадзіны дзьве ўсё. Усе асноўныя сакрэты раскрываюцца ў канцы другога акта.

30.06.2025 14:27 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0

Як фанат піва, магу адзначыць каласальны прагрэс індустрыі безалкагольнага ў Польшчы ў апошнія гады.

Калі хочацца выпіць, вось нагода пайсці знаёміцца з навінкамі зэрувак :)

30.06.2025 09:33 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

F1 (2025)
6.5/10

Чарговы brain-off атракцыён "па матывах", у якім яскравы спартовы экшн і сапраўды рэалістычныя дэталі пераплеценыя з ну такім недарэчна шаблонным сюжэтам, што аж млосна.

Растучая фанбаза Ф1 гляне ўсё адно, але і да гісторыі, і да паказу гонак можна было падыйсці цікавей.

#кіно

29.06.2025 09:50 — 👍 4    🔁 0    💬 0    📌 0

Ну, для пачатку, магчыма, амбасадара прышлюць. А там бачна будзе.

21.06.2025 14:51 — 👍 0    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Materialists (2025)
8.5/10

Пара буйных майстэрскіх штрыхоў да заезжанага сінапсіса рамкомаў – і, аказваецца, і Дакота Джонсан штосьці ўмее, і Крыс Эванс не кэп, і Педра Паскаль ня ўсіх дастаў.

Гэта не так тонка і прыцэльна на ўзнагароды, як Past Lives, але для пачатку лета – самае тое.
#кіно

21.06.2025 05:43 — 👍 6    🔁 0    💬 0    📌 0

Ня ў гэты раз :) Нават тут недапрацавалі

16.06.2025 06:10 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Ballerina (2025)
5.5/10

Спін-оф Джона Уіка саступае не толькі асноўнай квадрылогіі, але і блізкай па задумцы Atomic Girl Дэвіда Літча – экшн тут занадта ў стылі Looney Tunes, а ў гісторыі зусім мала цікавага.

Твары знаёмыя, але крэатыўны пазл не склаўся – бывае.

#кіно

15.06.2025 21:54 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Phoenician Scheme (2025)
7/10

Уэс Андэрсан працягвае паглыбляцца ў крафтавыя паўспектаклі, сшытыя з суперзорных кастаў, урыўкаў літаратуры ХХ стагоддзя і дэкарацый, знойдзеных на хіпстарскай барахолцы.

Фанатам спадабаецца, нейтральным гледачам, бадай, ужо прыелася.

#кіно

11.06.2025 17:57 — 👍 4    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Thunderbolts* (2025)
7.5/10

На фоне рэшты новага пакалення Marvel нават сярэдні па сутнасці фільм адчуваецца свежым і прыемным.

З найлепшага тут – адносна глыбокі і чалавечны галоўны злодзей, а таксама гарантаваная весялосць, калі ў кадры Red Guardian Дэвіда Харбара.

#кіно

13.05.2025 10:13 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Sinners (2025)
9.5/10

Бадай, найвыбітнейшае вампірскае кіно гэтага стагоддзя – шалёны мікс мастацкай задумкі, аператарска-мантажна-гукавай рэалізацыі і каліва жанравага трэша, памножаныя на нерэальны для жанра бюджэт. Сапраўднае змрочнае свята для вялікага экрана.

#кіно

02.05.2025 21:43 — 👍 4    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

A Minecraft Movie (2025)

6.5/10

Ад экранізацыі бессюжэтнай квадратна-піксельнай гульні, знятай рэжысёрам Napoleon Dynamite, можна было чакаць чаго заўгодна.
Атрымаліся гэткія Spy Kids 3D для новага пакалення – шмат у чым бязглузда, але нават з намёкам на культавасць.
#кіно

12.04.2025 22:42 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

The Parenting (2025)
4.5/10

Тыповае B-movie, каторае неверагодным чынам сабрала ў касце цэлы россып легенд тэлебачання. Паглядзець на ўлюблёных актораў у незвычайным сэтынгу можа быць забаўна, у астатнім гэта проста стужка "на фон" напрамкі для стрымінга, і нічога болей.

#кіно

24.03.2025 19:26 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Mickey 17 (2025)
8.5/10

Чарговы заход у галівудскую фантастыку ў Бонг Джун Хо атрымаўся цікавейшым за Snowpiercer – тут і не самая трывіальная тэматыка, і бенефіс Пацінсана ў моцным ансамблі, і нетрывіальны для аўтарскага кіно размах – але шэдэўрам, як Parasite, не стане.
#кіно

24.03.2025 19:20 — 👍 8    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Conclave (2024)
8.5/10

Камерная псіхалагічная драма не зусім пра тое, пра што звычайна здымаюць каталіцкую царкву. Дзякуючы выбітнай ігры ўсяго каста і ўедліваму мантажу, сціснутая і напружаная цягам усяго фільма гісторыя пакідае ў выніку прыемны паслясмак.

#кіно

02.03.2025 21:34 — 👍 4    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

I'm still here (2024)
8/10

Праўдзівая гісторыя пра палітычныя забойствы ў Бразіліі 70-х, каторая, на жаль, аж занадта рэалістычна адклікаецца ў вачах беларусаў 20-х.
Сама стужка знятая класічна, нават старамодна, але якасна – да сюрпрыза на Оскары не хопіць хіба моцы сцэнара.

#кіно

02.03.2025 21:34 — 👍 5    🔁 0    💬 0    📌 0

І гэта даволі папулярная думка сярод і гледачоў, і крытыкаў. Мне ж, за выключэннем пары безгустоўных момантаў, спадабаўся і нават прыемна ўразіў, улічваючы тое, што я чуў да прагляду.

02.03.2025 09:26 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

@ramanlipski is following 20 prominent accounts