Dev.by's Avatar

Dev.by

@devby.bsky.social

Медыя аб ІТ-індустрыі ў Беларусі і свеце

265 Followers  |  73 Following  |  351 Posts  |  Joined: 16.08.2023  |  2.1164

Latest posts by devby.bsky.social on Bluesky

🤫🤫🤫

12.02.2025 08:29 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Русалка з галавой ката і целам ката.

11.02.2025 12:15 — 👍 4    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

«Толькі ў школе так не кажы». Як вучыць дзяцей гаварыць і маўчаць у Беларусі

Як выхаваць дзіця ва ўмовах метадычак і дзяржаўных праграм і захаваць ягоную (і сваю) здаровую псіхіку? Шукалі адказы разам з бацькамі, настаўнікам і псіхолагам.

devby.io/news/tolko-v...

25.03.2024 08:45 — 👍 8    🔁 0    💬 0    📌 0

Канешне!

22.03.2024 08:32 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Што рабіць, калі не паспеў у Польшчу па PBH? Трымайце 3,5 варыянта, што можна зрабіць, ад айцішнікаў.

Напрыклад, рашэнне 1 — аформіць працоўную візу. Рашэнне 2 — проста выбраць іншую краіну з візай лічбавага качэўніка. Варыянт 3 — мець падставы для карты паляка 🙃

devby.io/news/ne-uspe...

19.03.2024 08:13 — 👍 4    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Беларусь змяніла правілы па падатках для «недружалюбнага» бізнесу.

Павысілі стаўку падатку + часткова прыпынілі пагадненні аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання з 27 краінамі, у тым ліку з Польшчай.

devby.io/news/dvoinoy...

13.03.2024 12:41 — 👍 4    🔁 1    💬 0    📌 0
Post image

3. Пастаўце галачку: Rodzaj korecty - Korekta zeznania.

4. Адрэдагуйце пункт пра 1,5% (Organizacja pożytku publicznego). Захавайце, пацвердзіце змены.

Дзякуй!

12.03.2024 08:21 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Калі пры адпраўцы PIT вы не перадалі 1,5% у добрыя рукі, а зараз гатовыя дапамагчы — вось як гэта зрабіць:

1. Увайдзіце ў свой кабінет (t.co/pyBLFFA76J ). Абярыце «Twój e-PIT».

2. Націсніце на «Złóż korekte - korecta zeznania»⤵️

12.03.2024 08:21 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Я ўжо падаў PIT за 2023, але хачу дапамагчы devby. Што рабіць?

Мы раней расказвалі (t.me/dzikpic/2530), як адправіць 1,5% сваіх падаткаў на падтрымку каманды devby. Але не ўсе ведаюць, што нават пасля адпраўкі дэкларацыю можна адрэдагаваць — да 30 красавіка⤵️

12.03.2024 08:20 — 👍 2    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Стаміліся ад працы, а на двары яшчэ і панядзелак? Пачытайце, як (і нашто) айцішнікі бяруць доўгую паўзу і нам раяць.

«Я пайшоў у сабатыкал на год у верасні 2023. Я ў індустрыі ад 2003-га, так што хацелася зрабіць перапынак, пераасэнсаваць усё і зразумець, што мне трэба далей».

t.co/wWwL0yTM6L

11.03.2024 08:26 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

«Падмурак». Студэнты трох тэхнічных ВНУ ацанілі, як іх вучаць.

Пагутарылі са студэнтамі і нядаўнімі выпускнікамі тэхнічных ВНУ. Вось што маладзёны бачаць дрэннага і добрага знутры. 

devby.io/be/news/padm...

05.03.2024 10:49 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Сябры, на наступным тыдні, з 26-га лютага па 4 сакавіка, адмін акаўнта пойдзе ў водпуск, каб зберагчы ментальнае здароўе. Паводзьцеся тут добра!

23.02.2024 13:41 — 👍 17    🔁 0    💬 2    📌 0
Post image

Заплаці і спі спакойна? Праграміста з Мінска, які атрымаў тры гады калоніі за крыптавалютныя данаты, будуць судзіць паўторна — і зноў за данаты, паведамляюць праваабаронцы.

Айцішніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

t.co/4XyTykfbzm

23.02.2024 08:53 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

«Калі дзеці лянуюцца і размаўляюць са мной па-ангельску, то я ім адказваю па-беларуску». Як айцішнікі шукаюць у сабе беларусаў за мяжой.

Пагаварылі з людзьмі, якія 10+ гадоў не жывуць у Беларусі, пра вывучэнне беларускай, ініцыятывы і самаідэнтыфікацыю дзяцей.

t.co/kGOkomQ5JY

22.02.2024 12:23 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0

Хм-хм. МТС, значыць.

22.02.2024 09:46 — 👍 2    🔁 0    💬 2    📌 0

А як там з адкрыццём сайта x.com? Менавіта ікс, а не твітар. Кажуць, мабільныя аператары блакуюць.

22.02.2024 09:41 — 👍 2    🔁 0    💬 2    📌 0

Паглядзім у дзень выбараў, ахаха!

21.02.2024 11:06 — 👍 1    🔁 0    💬 2    📌 0
Post image

Сябры, з Днём роднай мовы!

Гэта свята адзначаюць у свеце ад 2000-га года. Віншуем усіх чытачоў! Беражыце сваю мову і паважайце яе (і, канешне, чытайце нашую беларускую версію, ёй востра не хапае праглядаў).

Пішыце ў каментах, якое вашае любімае беларускае слова❤️

21.02.2024 11:05 — 👍 7    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Сябры з Беларусі, пытанне для вас! Як гэтай ноччу (з 19 на 20 лютага) вёў сябе інтэрнэт? Ці ж усе сайты/праграмы адкрываліся без ВПН? Альбо наадварот, былі праблемы менавіта з ВПН?

Пішыце ў каментах да гэтага паста альбо ж дасылайце адказы ў ананімны бот у тэлеграме (!) @devby_insight_bot

20.02.2024 08:36 — 👍 2    🔁 0    💬 3    📌 0
Post image

PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму

Праграму Poland. Business Harbour спынілі часова або назаўжды. Успамінаем галоўнае аб праграме і спрабуем зразумець, за што з ёй так.

devby.io/be/news/pbh-...

19.02.2024 13:58 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

EPAM апублікаваў фінансавую справаздачнасць за 2023.

- За мінулы год атрымаў 4,69 мільярда долараў выручкі.
- Але чысты прыбытак у параўнанні з 2022 годам упаў на 0,5%.
- За год глабальны штат скараціўся больш як на 10%, або на 6+ тысяч чалавек.

t.co/EklKpHrYws

16.02.2024 08:15 — 👍 2    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Fin.do з 1 красавіка не зможа рабіць пераводы на некаторыя карты Прыёрбанка, Альфа-Банка, БелВЭБа і Белгазпрамбанка.

У выпадку з Прыёрам, Альфай і БелВЭБам будуць працаваць карты Visa. І з 1 красавіка стане немагчымая адпраўка пераводаў у валюце BYN з Беларусі.

t.co/bnrV6V5cuX

15.02.2024 12:26 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

«Вярнуўся, але не ўпэўнены, што гэта правільна». Як пары з ІТ падтрымлівалі «аддаленыя» адносіны», бо праца/вайна/рэлакейт/Tinder.

«Анлайн-сэкс — гэта таксама пра зносіны»

devby.io/be/news/vyar...

14.02.2024 13:03 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0

Мы не прызнаныя экстрэмістамі!

14.02.2024 07:54 — 👍 3    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Белстат палічыў багатых (10К+ рублёў) айцішнікаў у Беларусі, і выявілася, за год іх стала больш амаль на траціну. Але пры гэтым айцішнікаў як такіх становіцца ўсё менш. Калі ў лістападзе 2022 года Белстат налічыў 65+ тысяч занятых у ІТ і сувязі, то праз год — ужо 57+ тысяч.

t.co/q9M5PZzI0K

13.02.2024 08:50 — 👍 0    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Наш сайт не адчыняецца ў Беларусі. Мы ўжо зрабілі запыт у Мінінфарм, каб даведацца прычыну. Чакаем, не панікуйце.

Сайты ў Беларусі могуць блакавацца, напрыклад, за гіперспасылку на рэсурс, які з'явіўся ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пры гэтым нас у гэтым спісе няма (!!!). І мы працягваем працу

12.02.2024 11:45 — 👍 9    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

Нядаўна мы пісалі пра сітуацыю, калі распрацоўшчыка паклікалі на сумоўе ў сваю ж кампанію. Пасля гэтага чытачы даслалі нам яшчэ пару кейсаў, як яны і іх калегі сыходзілі з кампаній, а потым вярталіся — але хэпі-энду так і не здаралася.

«Не спадабаўся карпаратыў, ежы было мала».

t.co/ai70056qDd

09.02.2024 10:31 — 👍 4    🔁 0    💬 0    📌 0
Preview
Bel_sky. Расказваем пра Bluesky ад Джэка Дорсі, куды беларусы �... Пасля шэрагу, мякка кажучы, супярэчлівых рашэнняў Ілана Маска датычна Twitter карыстальнікі пачалі шукаць альтэ...

Можаце глянуць тут, на каго падпісацца

devby.io/news/belskai

07.02.2024 13:15 — 👍 1    🔁 0    💬 0    📌 0
Post image

Віншуем усіх датычных! Bluesky адкрыўся для ўсіх жадаючых — пасля амаль года працы ў якасці праграмы «толькі для запрошаных».

techcrunch.com/2024/02/06/b...

07.02.2024 08:31 — 👍 15    🔁 0    💬 1    📌 0
Post image

У ЗША змянілі латарэю працоўнай візы H-1B. Шанцы атрымаць яе павысяцца (альбо не, ха-ха).

Па старых правілах, чым болей офераў давалі аднаму замежніку, тым вышэй была верагоднасць поспеху. Але з 1 красавіка адбор будзе адбывацца менавіта з пула патэнцыйных атрымальнікаў.

devby.io/be/news/u-zs...

06.02.2024 15:56 — 👍 1    🔁 1    💬 0    📌 0

@devby is following 20 prominent accounts