А дзе вы глядзіце кіно/серыялы?
22.06.2024 07:58 — 👍 0 🔁 0 💬 4 📌 0@annymony.bsky.social
Першая спроба весці сацсетку на беларускай. Магу пісаць пра серыялы, сям’ю, Вільнюс, айцішку, і тое, што мяне здзіўляе ці раз'юшвае. Часам ўжываю ангельскую трасянку. Пра серыялы на рускай ў маім ТГ: https://t.me/vochaut
А дзе вы глядзіце кіно/серыялы?
22.06.2024 07:58 — 👍 0 🔁 0 💬 4 📌 0Трымайцеся! Вялікая справа
11.06.2024 05:07 — 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 08 выпадкова сабраных чалавек прымаюць удзел у шоў, правілы якога яны пазнаюць падчас гульні. Калі вам гэта нагадвае “Гульню у Кальмара”, то вы недалёка ад праўды, але насамрэч шоў не маюць ніякай сувязі, і ў гэты раз ніхто не павінен памерці. Дынамічна і захапляюча, але героі плоскія. 4/5
08.06.2024 06:05 — 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0Прыемнага прагляду!
05.06.2024 13:32 — 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0Сёння мы, як тыя бацькі з мемаў, сядзелі ў кавярне на міні-спатканні першым за хв колькі часу, і замест ўсяго, што маглі б рабіць, глядзелі старыя фоткі дзяцей у тэлефоне 🙈
02.06.2024 18:50 — 👍 3 🔁 0 💬 0 📌 0The Tattooist of Auschwitz. Гісторыя з размытымі межамі чорнага і белага, якую габрэй Лале распавёў на захадзе сваіх дзён. Калі яго забралі ў Біркенаў, ён пагадзіўся працаваць на фашыстаў за невялічкія паслабленні. А яшчэ ён сустрэў там Гіту, і гэтыя зносіны таксама вымушалі рабіць цяжкі выбар. 5/5
31.05.2024 13:56 — 👍 3 🔁 0 💬 0 📌 0пакуль яшчэ))
30.05.2024 11:53 — 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0Palm Royale. Цалкам слабенькі серыял пра прасцячку Максін, якая марыць далучыцца да вышэйшага кола жыхароў, аб якім з дзяцінства чытае ў гламурных часопісах. Дзеля гэтага яна на шмат гатовая, і ўсё больш увязае ў хлусні і інтрыгах. Я глядзела дзеля Рыкі Марціна, які раптам там самы гарманічны. 2/5
29.05.2024 06:05 — 👍 1 🔁 0 💬 0 📌 0Чэкін Польша
24.05.2024 20:33 — 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0Sugar. Прыгожы нуарны дэтэктыў з Колінам Фарэлам. Герой — прыватны дэтэктыў, якога нанялі шукаць знікнуўшую ўнучку вядомага чалавека. Але ў Шугара ёсць і асабістыя сакрэты. Амаль ідэальны, каб не адзіны фінт, з-за якога я моцна злавалася на стваральнікаў. Але нарэшце і гэтае ім даравала. 4/5.
21.05.2024 05:52 — 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0Хехе, ну так, сапраўды, нібы спаборніцтва)
20.05.2024 13:59 — 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0Ну! Вокам яшчэ лепей
20.05.2024 13:58 — 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0Ну і апошні прыпынак - Lojoteka - медыя-цэнтр-бібліятэка пры іезуіцкай гімназіі, ўсё на грошы іезуітаў, канешне. Перароблена частка манастыра і дабудаваны новы комплекс побач.
20.05.2024 06:39 — 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0Шчэ была нац галерэя. Там меньш прыгожага, бо больш расказвалі пра тое як прывозяць і храняць экспанаты. Але завялі ў тыя вялікія чорныя экраны на Канстытуцыяс. Там таксама маленькія офісы-каморкі і вузкія лесвіцы.
20.05.2024 06:36 — 👍 1 🔁 0 💬 1 📌 0Самая вялікая чарга для мяне - сінагога. Прыйшла за 40 хвілін да пачатку і ўсё роўна 2,5г прастаяла.
20.05.2024 06:32 — 👍 1 🔁 0 💬 1 📌 0Яшяэ быў крэатыўны дворык са студзіямі розных арх бюро, кулінарнай студыяй, адвакацкім бюро і г.д. Не навастрой, а ўдалая перабудоўка старога.
20.05.2024 06:30 — 👍 1 🔁 0 💬 1 📌 0А гэта Wix.com. Ёсць нават свой салон і міні кіеатэатр.
20.05.2024 06:28 — 👍 1 🔁 0 💬 2 📌 0Люблю прыгожыя офісы, таму 3/6 месцаў былі яны. Пачала з SEB банка, таму што каля дома.
20.05.2024 06:25 — 👍 4 🔁 0 💬 2 📌 0На выходных у Вільнюсе быў open house event, які дазваляе завітаць у офісы, дзярж установы і інш будынкі на экскурсіі. Шмат паспець немагчыма з-за таймінгу і вялікай чаргі ў большасці месц, я паспела толькі 6 за 2 дні. Зараз трошкі пакажу.
20.05.2024 06:22 — 👍 5 🔁 1 💬 1 📌 0Пашанцавала
Беларускі ЎОРДЛІ 844 2/6
⬜🟩🟩⬜🟨
🟩🟩🟩🟩🟩
#ўордлі
ololophilolo.github.io/wordle-by/
Fallout. Удалая сумесь камедыі, дынамічных прыгод і драмы постапакаліпсісу па матывах відэа-гульні. Можна глядзець нават калі не гралі, але побач з дзецьмі лепей не ўключаць - зашмат кравішчы і дарослай лексікі. 4/5
08.05.2024 09:02 — 👍 3 🔁 0 💬 1 📌 0Дазналася, што адна знаёмая з РФ разам з расейскім мужам увесь час спявалі маленькай дачцэ калыханку, прост таму што падабалася песня. А яна яшчэ вучыла сама беларускую пакуль наварочвала з вазком вакол дома, таму што падабалася мова. Пабольш бы такіх расейцаў і беларусаў у самой Беларусі 🥲
06.05.2024 05:01 — 👍 6 🔁 0 💬 0 📌 0Мы ўкраінскі глядзім ужо тры гады, але нядаўна пазнаёміліся с ЗША - і канешне там ўзровень цяжкасці конкурсаў вельмі нізкі ў параўнанні з 🇺🇦, ну і ўкраінцы больш удзельнікам надаюць увагі як персанажам) а яшчэ серыі па тры гадзіны 🙈🤪
05.05.2024 19:42 — 👍 1 🔁 0 💬 0 📌 0Чаму менавіта гэтая краіна?
05.05.2024 19:18 — 👍 0 🔁 0 💬 1 📌 0Сёгун. Гістарычны серыял пра ангельскага марака, які значна паўплываў на лёс Японіі. Параўноўваюць з “Гульнёй тронаў” з-за агульнай атмасферы, нечаканасцяў сюжэту і тэмы. Але ўсяго адзін сезон і вельмі файная эстэтыка Ўсходу. 8/10
04.05.2024 11:25 — 👍 7 🔁 0 💬 1 📌 0Як раз збіралася таксама пра яго пісаць 🙂
04.05.2024 11:14 — 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0Першы раз сама саліла ласось. Здзіўлена, але цудам не з’елі адразу ўвесь))
03.05.2024 19:28 — 👍 1 🔁 0 💬 0 📌 0Сёння мама хлопчыка з школы Веры сказала, што ўсе хлопцы з класа (і на год менш) у захапленні ад маёй дачкі 😅 Прыемна, канешне, але нават не ведаю, як да гэтага ставіцца )) Ну яна, вядома, сама ўсіх дзетак лічыць лепшымі сябрамі, вельмі вясёлая і добрая, любіць знаёміцца, таму разумею папулярнасць))
03.05.2024 14:37 — 👍 5 🔁 0 💬 0 📌 0Нарэшце купілі і мне ровар, і вось ужо тры разы каталася. Лепей канешне без малых, бо менш хвалюешся і не думаеш за дваіх пра дарогу, складанасць і машыны.
02.05.2024 17:34 — 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0А з мясным пюрэ?
28.04.2024 05:54 — 👍 0 🔁 0 💬 1 📌 0